• ПУЛЬС ПОЛЬСКАЙ ЭКАНОМІКІ
  • Audio6.17 MB
  • 17.05.2011


Канцэрн Fiat у Тыхах пачаў вытворчасьць мадэлі Lancia Ypsilon

Канцэрн Fiat спадзяецца, што Lancia кампэнсуе страты заводу ў Тыхах, якія ўзьніклі ў выніку падзеньня продажу мадэлі Panda.

Напрыканцы мінулага тыдня завод канцэрну Fiat у Тыхах распачаў сэрыйную вытворчасьць новага аўтамабіля - Lancia Ypsilon.  

Да канца бягучага году з тыскага заводу выедзе 50-60 тысячаў аўтамабіляў. У 2012 годзе прадукцыя новай мадэлі павялічыцца да 100-120 тысяч.

„Гэта трэцяя новая мадэль аўтамабіля цягам апошніх чатырох гадоў. У 2007 годзе мы пачалі прадукцыю мадэлі Fiat 500. Год пазьней быў выпушчаны Ford Ka”, - нагадвае прэс-сакратар Fiat Auto Poland Багуслаў Цесьляр. 

Прадукцыя новай Lanci пачынаецца ў складаны для заводу час, паколькі ад пачатку году зьмяншаецца вытворчасьць. У першым квартале завод выпусьціў каля 138 тысячаў аўтамабіляў. Год раней – 166 тысячаў. Апрача таго, зьмяншаецца попыт на найважнейшую мадэль – Panda, паколькі больш сучасную вэрсію згаданай мадэлі неўзабаве пачнуць прадукаваць заводы ў Італіі. Пакуль цяжка меркаваць, ці Lancia Ypsilon кампэнсуе гэтыя страты. Невядомая таксама цана самога аўтамабіля, які напэўна ня будзе танны. Пра гэта мы даведаемся ў чэрвені.

Канцэрн Fiat выдаткаваў на новую зборачную лінію каля 1 мільярда 800 мільёнаў злотых, у тым ліку 1,4 мільярда злотых у самых Тыхах. Апрача таго Ypsilon будзе экспартавацца на эўрапейскія рынкі, пераважна ў Італію.

Тым ня менш, рухавіком тыскага заводу надалей будзе Panda. Гэта лідар сярод усіх легкавых аўтамабіляў польскай вытворчасьці. Ад студзеня да красавіка бг. завод у Тыхах пакінулі амаль 89,5 тысячаў  аўтамабіляў. На другім месцы апынуўся Fiat 500 (60,7 тыс.)  а на трэцім - Opel Astra IV (57,2 тыс.).

rp.pl/аз

Ахвотна працаўладкую інфарматыка й пэдагога!

У пэрспэктыве 3-5 бліжэйшых гадоў найбольшай папулярнасьцю на рынку працы будуць карыстацца інфарматык і пэдагог.

Інфарматыка лідыруе ў групе прафэсіяў, якія праз 5-10 гадоў будуць дэфіцытныя на рынку працы. Паводле спэцыялістаў з Work Service, ужо праз 5 гадоў недахоп інфарматыкаў і праграмістаў у Польшчы можа скласьці 30%. Найбольш месцаў працы будзе чакаць сёлетніх абітурыентаў, якія да гэтага часу закончаць вучобу на факультэтэх інфарматыкі, пэдагогікі й тэхнічных накірунках.

Паводле найноўшых дадзеных Галоўнага статыстнага ўпраўленьня (GUS), у гадох 2009/2010 найбольшай папулярнасьцю сярод кандыдатаў на студэнтаў карысталіся эканамічна-адміністрацыйныя накірункі. Тым часам, напрыклад, на інфармацыцы вучылася толькі 4,3% студэнтаў, гэта й так у тры разы больш, чым на пэдагагічных факультэтах.

Паводле экспэртаў з Work Service, менавіта прадстаўнікоў згаданых прафэсіяў праз некалькі гадоў будзе рашуча замала на польскім рынку працы. Апрача таго, дэфіцыт прафэсіяналаў закране таксама матарызацыйную галіну й сучаныя тэхналёгіі, а таксама энэргетыку.

У сваю чаргу на гэткую кан’юнктуру ня змогуць разьлічваць выпускнікі папулярных цяпер псыхалёгіі ці кіраваньня.

rp.pl/аз

У Эўропе падабаюцца польскія прадукты харчаваньня.

Сьведчыць аб гэтым рост экспарту. За першы квартал гэтага году - на 6,5%. Ад моманту далучэньня Польшчы да Эўразьвязу ў 2004 г. продаж польскай ежы ў ЭЗ вырас у 300%. Найбольш прадуктаў купляе Нямеччына – чвэрць цэлага аб’ёму экспарту. Ёсьць спадзяваньні на яшчэ лепшы вынік, паколькі назіраецца рост нямецкай эканомікі.

Якія бар’еры маглі б перакрыць гэтыя прагнозы? – недастатковая вытворчасьць сьвініны ў Польшчы, няпэўныя плёны садавіны й агародніны, рост цэн прадуктаў у Польшчы, а таксама празьмернае замацаванне курсу польскага злоты.

На першых месцах на сьпісе экспартных хітоў польскае малако, сыр, твораг, мяса й вяндліны.
Акрамя краін ЭЗ, польскія прадукты ў немалых аб’ёмах купляе таксама Расея, Кітай, краіны паўднёва-ўсходняй Азіі й паўночнай Афрыкі.

Беларусь таксама знаходзіцца ў ліку буйных імпартэраў польскіх прадуктаў харчаваньня. Аднак польскія аналітыкі прагназуюць, што ў бліжэйшы час экспарт у Беларусь панізіцца з-за праблем Менска з валютай.

 

У Польшчы можна купіць кватэру таньней нават на 15%, чым кошт, які выставіў дэвэлёпэр.

Партал Нерухомасьцяў RedNet24 прапануе новы спосаб закупкі жыльля. На сваёй старонцы выставіў будынкі, у якіх прадаюцца кватэры. Калі зьбярэцца група некалькіх пакупнікоў, фірма афармляе заказ у дэвэлёпэра. Такім чынам кліенты плацяць на 12-15% менш, чым калі б куплялі кожны паасобку.
Пасьля ўступнай заявы, кліент цягам 20 дзён прымае канчатковае рашэньне і правярае ці атрымае крэдыт. Калі ён вырашыцца, уносіць на рахунак дэвэлёпэра каля аднае тысячы эўра. Калі дэвэлёпэр парве дамову, ён абавязаны вярнуць кліенту гэтыя грошы плюс штраф у памеры скідкі. Дэвэлёпэру можна адмовіцца ад выкананьня кантракту толькі ў сытуацыі, калі не зьбярэцца названая заказам група пакупнікоў кватэр, напр. 7 чалавек.

Курсы валют паводэль НБП

1 эўра  3.92 зл 
1 даляр ЗША 2.77 зл
1000 Быр  0.89 зл   

Падрыхтавалі Анна Задрожна й Яланта Сьмялоўская