• IV Міжнародная канфэрэнцыя праграмы UNESCO „Памяць сьвету” ў Варшаве
  • 19.05.2011

270 навукоўцаў – гісторыкаў і архіварыўсаў  з 71 краіны сьвету -  прыбылі ў Варшаву. У гэтыя дні ў польскай сталіцы адбываецца IV Міжнародная канфэрэнцыя праграмы UNESCO „Памяць сьвету”.

Сёлетняя канфэрэнцыя, якая праходзіць 18-21 траўня, адбываецца пад дэвізам „Культура – Памяць – Тоеснасьць”. Яе арганізатарамі зьяўляюцца Галоўны дзяржаўны архіў, Польскі камітэт UNESCO ды Нацыянальны цэнтар культуры. Падтрымку канфэрэнцыі аказавае Містэрства культуры й нацыянальнай спадчыны.

Праграма UNESCO „Памяць сьвету” была створаная ў 1992 годзе з мэтаю захаваньня, ратаваньня, а таксама папулярызацыі дакумэнтаў, якая ўяўляюць сусьветную спадчыну.
Цягам некалькіх дзён навукоўцы з усяго сьвету правядуць дыскусіі на тэму культурнай спадчынай і нацыянальнай тоеснасьці ды змогуць пабачыць польскія экспанаты, якія знаходзяцца ў сьпісе праграмы „Памяць сьвету”.

Дырэктар Дзяржаўных архіваў, доктар гістарычных навук Анджэй Бернат лічыць, што Польшча атрымала гонар праводзіць гэтую імпрэзу ў сябе за значны ўнёсак у дзейнасьць UNESCO, зьвязаную з захаваньнем і папулярызацыяй дакумэнтацыйнай спадчыны.

Анджэй Бернат: Польшча заангажаваная ў рэалізацыю праграмы з самага пачатку, паколькі афіцыйна праграма была абвешчаная ў 1993 годзе ў падваршаўскім Пултуску. Сёньня мы маем магчымасьць ня толькі падзяліцца сваім досьведам, але прымаць удзел у падзеі сусьветнага маштабу. Гэтая сустрэча ў першую чаргу павінна зьвярнуць увагу маладога пакаленьня на захаваньне й дбаньне аб спадчыне чалавецтва.

Асноўным элемэнтам праграмы UNESCO „Памяць сьвету”  зьяўляецца міжнародны сьпіс, у які ўносяцца аб’екты сусьветнага гістарычнага альбо цывілізацыйнага значэньня. Акрамя міжнароднага сьпісу, ствараюца рэгістры, куды трапляюць аб’екты адмысловага значэньня для паасобных краінаў і рэгіёнаў. Ёсьць таксам базы дадзеных зь інфармацыяй пра сусьветную спадчыну, якая знаходзіцца ад пагрозай альбо назаўсёды страчана. У суме Польшча ўнесла ў сьпіс праграмы „Памяць сьвету” 9 аб’ектаў.

Анджэй Бернат: Пачынаючы храналягічна „Супрасьльскім кодэксам”, рукапісам Мікалая Капэрніка й актам Генэральнай Варшаўскай Канфэдэрацыі з 1573 году. У сьпіс унесены таксама больш сучасныя экспанаты, такія як 21 пастулят, выпісаны на фанеры падчас страйку ў Гданьскай судаверфі ў жнівеньскія дні 1980 году.

Акрамя вышэй пералічаных аб’ектаў, у сьпісе знаходзяцца рукапісы Фрыдэрыка Шапэна, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі, бібліятэка князёў Чартарыскіх ды архіў эміграцыйнага парыскага Літатарурнага інстутуру Maisons-Laffitte , якім шмат гадоў кіраваў Ежы Гедрайць.

У 2009 годзе ў гэты сьпіс у якасьці супольнай прапановы Польшчы, Фінляндыі, Летувы, Беларусі, Украіны й Расеі быў унесены „Архіў Радзівілаў і Нясьвіскі кнігазбор”.
З нагоды IV Міжнароднай канфэрэнцыя праграмы UNESCO „Памяць сьвету” на Кракаўскім прадмесьці ў польскай сталіцы  адчынена выстава „Памяць Варшавы, памяць Польшчы, памяць Сьвету”. На ёй можна пабачыць дакумэнты, якія знаходзяцца ў сьпісе, а таксама матэрыялы, якія, магчыма, у яго будуць занесеныя. Выстава працуе да 12 чэрвеня.


Караліна Русіновіч