• ‘Дзень адкрытых дзьвярэй’ для сучаснага беларускага мастацтва
  • Audio1.84 MB
  • 23.05.2011

Учора, 22 траўня ў Варшаве ў Нацыянальнай галерэі  мастацтва ‘Zachęta’ адбылася прапрэм’ера выставы пад загалоўкам: Адкрываючы дзьверы? Беларускае мастацтва сёньня.

Мерапрыемства пачалося з прамовы куратара Kэнсьцітуса Куізінаса.

Kэнсьцітус Куізінас:  На выставе прадстаўлена больш за 20 мастацкіх прац, твораў беларускіх мастакоў. Некаторыя зь іх жывуць цяпер у Беларусі, а іншыя за мяжой дзяржавы. Менавіта гэта мае вялікае значенне для зразуменьня сучаснага беларускага мастацтва.

Да ўрачыстага адкрыцьця выставы прымеркаваныя былі мастацкія заняткі для дзяцей, сустрэча з мастакамі, а таксама канцэрты трох беларускіх гуртоў: Серебряная Свадьба, НагУаль ды Drum Ecstazy.

 


На канцэртах гулялі перад усім выпадковыя жыхары Варшавы, але не забракла таксама гасьцей, якія прыехалі сюды з мэтай паслухаць сваю любімую каманду.

 

 

 

                                                                   

 

 

Песьняй Пілёты чаравалі слухачоў музыкі гурта Серебряная Свадьба.









Афіцыйны вэрнісаж выставы адбудзецца  сёньня а 19.00 гадзіне.  

Уся праграма рэалізаваная Нацыянальнай галэрэяй мастацтва ‘Zachęta’ пры дапамозе:

Міністэрства замежных спраў Польшчы
Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта ў Вільні
Таварыства прыгожых мастацтваў галерэі ‘Zachęta’
Таварыства Мы
Фундацыі Мастацтва і тэхналёгія
Ініцыятывы Свабодная Беларусь

 

Марта Фрэнховіч і Паўліна Кэмпіньска