• Піяр Лукашэнкі ў Польшчы
  • 25.05.2011

ПР (піяр) Лукашэнкі ў Польшчы, – гэта загаловак артыкула выданьня „ Rzeczpospolita ”.

 

„Ecoom”, якога лічаць супрацоўнікам беларускага КДБ, запрашае журналістаў прыехаць у Менск.

Запрашэньне на бясплатную экскурсію ў Беларусь атрымаллі ад Таварыства эўрапейскага цэнтра геапалітычных аналізаў журналісты некалькіх польскіх СМІ. Заснавальнікам Таварыства зьяўляецца Матэвуш Піскорскі, былы кандыдат у дэпутаты ад партыі Самаабарона, вядомы як прапагатар славянскага нацыяналізму.

У запрашэньні гаворка ідзе пра магчымасьць сабраць каштоўныя матэрыялы для рэпартажоў і артыкулаў пра сучасную Беларусь. Аднак, паводле інфармацыі газэты „Rzeczpospolita”, выезд будзе абапірацца перад усім на сустрэчах з членамі беларускага ўраду, у тым ліку з Уладзімерам Макеем – кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта ды самым Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле слоў Піскорскага, „Ecoom” – гэта беларускі партнэр Польшчы, які дае магчымасьць удзельнікам выехаць на сустрэчу з самымі важнымі прадстаўнікамі беларускага ўраду. Беларуская апазыцыя лічыць „ Ecoom” філіялам спэцслужбаў. Гэтую акцыю называюць працягам дзеяньняў беларускага КДБ з мэтай пабудовы пазытyўнай карцінкі рэжыму на захадзе Эўропы.

Стадыён у Варшаве ня будзе гатовы ў вызначаны тэрмін, - заяўляе на першай старонцы „Dziennik. Gazeta Prawna”. Спазьненьне можа скласьці нават 10 месяцаў. Прычына – памылкі ў праектах электрычнай устаноўкі. Галоўная будова на EURO 2012 будзе гатовая толькі ў лютым-сакавіку, а першапачаткова заканчэньне будаўніцтва было вызначана на чэрвень г.г. Паміж інвэстарам – Нацыянальным цэнтрам спорту – і выканаўцам працягваецца спрэчка, хто нясе адказнасьць за спазьненьне. „Разыгрываюцца” гіганцкія штрафы або кар’еры кіраўніцтва нацыянальнага цэнтра спорту. Кантракт каштуе 1,5 млд. злотых. Выканаўца ўскладае віну на Цэнтар, які не перадаваў своечасова праектаў і лічыць, што гэта дае падставы для адтэрміноўкі часу завяршэньня будаўніцтва.


 

Мубараку пагражае сьмяротнае пакараньне, - чытаем у штодзёнцы „Gazeta Wyborcza”.

Былога прэзыдэнта Эгіпту Xосьні Мубарака будуць судзіць за крывавую пацыфікацыю вулічных пэратэстаў. Яму пагражае нават сьмяротнае пакараньне. Наўмыснае забойства, шматразовая спроба забойства, злоўжываньне ўладай, вымантачваньне дзяржаўных сродкаў, нелегальнае абагачэньне, - гэта сьпіс закідаў супраць зьвергнутага ў лютым прэзыдэнта. Пракурор зачытаў яго ўчора.

83-гадовы Мубарак пэўна спрабуе выкруціцца ад адказнасьці дрэнным здароўем. Ён цяпер знаходзіцца ў ваенным шпіталі ў Шарм-аль Шэйк пасьля інфаркта. Але калі яму будзе даказана выдача загаду страляць да дэманстрантаў, яму можа пагражаць сьмяротнае пакараньне.

Дазвольце яму памерці – піша „Gazeta Wyborcza”.

Маці, якая ўжо 25 гадоў займаецца сынам у коме, другі раз зьвяртаецца ў суд і просіць дазволу на эўтаназію. – Я не магу больш гэта пераносіць, як ён церпіць: заціскае рукі, пацее з болю. Аднак польскае права забойства зь літасьці ці дапамогу зьдзейсьніць забойства лічыць злачынным. Пагражае за гэта да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Таму няма шанцаў атрымаць дазвол. У сваю чаргу кодэкс лекарскай этыкі дазваляе спыніць настойлівую тэрапію, якая толькі працягвае працэс паміраньня. Настойлівай тэрапіяй ня лічыцца дагляд хворага, калі намагаюцца ўтаймаваць боль, кормяць яго, калі гэта ідзе на карысьць пацыента. Аднак застаецца пытаньне, што ў паасобнай сытуацыі азначае „карысьць пацыента”.

Два гады таму адмысловая парлямэнцкая група распрацоўвала гэтак званае „Завяшчаньне жыцьця”. Гэта мела быць заява на выпадак такой сытуацыі, калі чалавек з-за стану свайго здароўя – напр., комы – ня зможа вырашаць аб сваім лячэньні. Аднак ідэя выклікала настолькі бурлівую дыскусію, што парлямэнтары спынілі працу.

Маці сына ў коме не атрымае дазволу суду на эўтаназію, - завяршае артыкул „GW”.

яс