• Польска-амэрыканскае эканамічнае супрацоўніцтва
  • Audio4.08 MB
  • 28.05.2011

Эканамічнае супрацоўніцтва між Польшчай і ЗША - адна з тэмаў размоваў польскіх палітыкаў з прэзыдэнтам Баракам Абамам падчас ягоная візыту ў Варшаву.

Найбуйнейшыя амэрыканскія кампаніі нафтадабываючай галіны шукаюць у Польшчы радовішчаў сланцавага газу. Гэта, між іншым, Chevron, Conoco-Philips, Marathon Oli, Exxon-Mobil.

Частка кампаній дзейнічае непасрэдна, другія - за пасярэдніцтвам іншых фірмаў.
Паводле агульных ацэнкаў, выдаткі на пошук і дасьледаваньне радовішчаў на адну канцэцію складаюць нават 45 мільёнаў даляраў, а кожная з амэрыканскіх фірмаў мае прынамсі дзьве канцэсіі.

Менавіта пошукі залежаў сланцавага газу ў Польшчы гэта адна з тэмаў, якія закранаюцца падчас першага візыту Барака Абамы ў краіну на Вісьле.

Такога тыпу сустрэчы спрыяюць ведзеньню бізнэсу - зазначае віцэ-старшыня Польскай нафтагазавай кампаніі Марэк Карабула.

Марэк Карабула: Хоць мы праводзі выключна размовы па бізнэсу, то вельмі добра, што яны маюць палітычную падтрымку. Я спадзяюся, што здабыча сланцавага газу ў Польшчы з часам пачне разьвівацца, у тым ліку й дзякуючы пазытыўнаму палітычнаму клімату.

Марэк Карабула спадзяецца, што ў выніку бізнэс-перамоў з удзелам Польскай нафтагазавай кампаніі на польскі рынак сланцавага газу ўвойдуць наступныя амэрыканскія фірмы. 

Марэк Карабула: Мы спадзяемся, што амэрыканскія фірму заінвэстуюць у Польшчы сотні мільёнаў даляраў. Гэта нашая найважнейшая мэта. Спадзяемся таксама, што ад этапу дэклярацый амэрыканскія канцэрны пяройдуць да этапу інвэстыцыі.

- лічыць Марэк Карабула з Польскай нафтагазавай кампаніі.

Нагадваем, што польскі канцэрн мае 15 канцэсіяў на пошук сланцавага газу на тэрыторыі Польшчы. У суме палякі выдалі 80 гэткага роду дазволаў.

Паводле амэрыкснакіх экспэртаў, радовішчы сланцавага газу ў Польшчы могуць складаць нават 5 трыльёнаў кубічных мэтраў.

Як ацэньваюць самі амэрыканцы, інвэстыцыя ў здабычу сланцавага газу ў Польшчы можа скласьці больш за 1 мільярд даляраў на адну канцэсію.

Тым часам гэта не адзіная амэрыканская інвэстыцыя ў Польшчы. Пастаўшчыкі тэхналёгіі да атамных электрастанцыяў канцэрны GE Hitachii і Westinghouse змагаюцца за ўдзел у польскім атамным праекце.

Восеньню Польская энэргетычная група павінна абвесьціць тэндэр на пастаўшчыка тэхналёгіі для польскай АЭС. Кантракт, за які змагаюцца амэрыканцы, складае каля 10 мільярдаў эўра. Столькі павінна каштаваць будаўніцтва першай у Польшчы атамнай электрастанцыі, якая павінна пачаць працу напрыканцы 2020 году. Здача ў эксплюатацыю другой АЭС заплянаваны на 2030 год, прычым кошт узьвядзеньня такі ж – 10 мільярдаў эўра. 

Паводле Амэрыкснакай гандлёвай палаты, агульная сума амэрыканскіх інвэстыцыяў у Польшчы складае каля 20 мільярдаў даляраў.

Экспэрты падкрэсьліваюць, што амэрыканскі капітал выканаў важную ролю ў трансфармацыях польскай эканімікі.  У палове 90-х гадоў ягоны адсотак у замежных інвэстыцыях ў Польшчы складаў 14%. Цяпер гэта 6,1%.

Амэрыканскія фірмы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Польшчы, працаўладкоўваюць каля 180 тысячаў чалавек. Найбуйнейшыя амэрыканскія кампаніі ў Польшчы - гэта General Motors Manufacturing Poland (аўтамабільная галіна) і CMC «Заверце» (сталеліцельная галіна).

Расьце таксама памер гандлёвага польска-амэрыканскага абмену. У 2010 годзе  ён склаў 7,3 мільярдаў даляраў –гэта на 24%  больш, чым год раней.

У першым квартале бягучага году гандлёвы абмен між краінамі склаў 2 мільярды даляраў.

аз