• Лукашэнка патрабуе грошай – агляд друку
  • Audio3.68 MB
  • 03.06.2011

 

Лукашэнка патрабуе грошай. Што зробіць ЭЗ? Такое пытаньне задае „Rzeczpospolita”.

 Аляксандар Лукашэнка папрасіў дапамогі ў МВФ, а гэта сьведчыць пра паглыбленьне эканамічнага крызысу й адначасова стварае магчымасьць апазыцыі дыктаваць свае ўмовы дыктатуру.

- Лукашэнку патрэбныя крэдыты. Мы заклікаем міжнародную супольнасьць, каб асноўнай умовай стала вызваленьне ўсіх палітзьняволеных,- сказаў штодзёнцы Алесь Міхалевіч. Ён зазначыў, што спачатку быў праціўнікам увядзеньня эканамічных санкцыяў, але пасьля жорскіх рэпрэсіяў з боку рэжыму зьмяніў свой пункт гледжаньня па гэтым пытаньні.

Днямі беларускія апазыцыйныя актывісты й праваабаронцы наведалі Эўрапейскі парлямэнт па запрашэньні эўрадэпутатаў ад Польшчы Яцэка Пратасевіча й Яцэка Сарыуша-Вольскага. Актывісты распавялі на ўласным прыкладзе, якім чынам беларускі рэжым распраўляецца зь іншадумцамі.

Лукашэнка выразна патрабуе фінасавай дапамогі, адзначае штодзёнка. Паводле неафіцыйнай інфармацыі высокапастаўленага прадстаўніка эўрапейскай дыпляматычнай службы, цягам апошнягя месяца дыктатар некалькі разоў высылаў выразныя сыгналы ў бок ЭЗ. Аднак эўрапейскім адказам было пашырэньне сьпісу прадстаўнікоў беларускіх уладаў, непажаданых на тэрыторыі ЭЗ, і замарожаньне фінасавых сродкаў Лукашэнкі ў эўрапейсіх фінансавых установах. На думку суразмоўцы, гэтыя дзеяньні носяць характар ня столькі матэрыяльны, колькі псыхалягічны.

- Усе чыноўнікі, якія трапляюць у сьпісь непажаданых, становяцца менш ляяльнымі й паступова адсоўваюцца ад дыктатара. Гэты прынцып спрацаваў у былой Югаславіі, - сказаў дыплямат і паведаміў, што ЭЗ разважае ўвядзеньне чарговых мэханізмаў ціску на беларускага дыктатара, у тым ліку й фінансавых. Да гэтага заахвочваюць таксама й беларускія апазыцыянэры, каб нанесьці апошні ўдар па Лукашэнку. Аднак у гэтай справе ЭЗ пакуль што не дасягнуў кансэнсуса. Мала верагодным падаецца іншы сцэнар пакараньня Лукашэнкі, якім зьяўляецца адабраньне Беларусі права да правядзеньне Чэмпіянату сьвету па хакею ў 2014 годзе. Беларускі дыктатар праславіўся сваёй любоўю да гэтай спартовай дысцыпліны. Адабраньне чэмпіянату магло б Лукашэнку забалець больш, чым увядзеньне нейкіх санкцыяў. Аднак некаторыя эўрапейскія міністры прытрымліваюца пазыцыі, што нельга мяшаць палітыку й спорт, напісала „Rzeczpospolita”.

Менск шукае паразуменьня з Польшчай, піша „Dziennik. Gazeta Prawna”.

Беларускія дэпутаты запрапанавалі польскім парлямэнтарам размовы на міжпарлямэнцкім узроўні ў справе Карты паляка, якую беларускі Вярхоўны суд прызнаў неадпаведнай міжнароднаму заканадаўству.
Менск мяняе сваю пазыцыю, паколькі рэжым Лукашэнкі на мяжы банкруцтва, а МВФ, ЭЗ, ЗША ды нават Расея адмаўляюцца супрацоўнічаць з дыкратарам пасьля таго, як ён жорска расправіўся з апазыцыяй.

Сваю прапанову беларускі бок прадставіў ў лісьце да старшыні Камісіі замежных справаў польскага Сэйму Анджэя Халіцкага, падпісанага старшынём пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных сувязях і пытаньнях СНД Ігарам Карпенкам, піша „Dziennik Gazeta Prawna”.

Мяняем тэму

Джону Малькавічу ўручаць „Залатога камэлота”, чытаем ў выданьні „Gazeta Wyborcza”.

Лодзь наведаў амэрыканскі актор, рэжысэр і прадзюсар Джон Малькавіч, які заўтра выступіць у адзіным для польскага гледача спэктаклі "The Comedy Infernal".

У праграме візыту Малькавіча - сустрэча са студэнтамі легэндарнай Лодзінскай кінашколы, аўтарсакая сустрэча з праглядам дэбютанцкай рэжысэрскай працы Малькавіча „Танцор”. Джон Малькавіч атрымае „Залатога камэлота”- статуэтку, якую кінааматары прызнаюць выбітным кінатворцам.


КР