• Ураджэнец Белаазёрска перамог у польскім «X-Factor»
  • 06.06.2011

Ураджэнец Белаазёрска Генэк Лёска стаў пераможцам першага польскага выданьня сьпеўнага конкурсу «X-Factor» .  У якасьці галоўнай узнагароды ён  атрымае кантракт на запіс кружэлкі, яе рэкляму й дадаткова 100 тыс. злотых. Генэк Лёска на пачатку 90-х гадоў пераехаў у Польшчу. Жыве ва Ўроцлаве.  Яго можна сустрэць зь гітарай на вуліцах Варшавы, Кракава ці Гданьска.

Шырокая публіка пабачыла яго ў 2000 годзе ў першым польскім талент-шоў „Szansa na sukces”, дзе ён стаў пераможцам аднаго з этапаў.

У мінулым годзе ён выступіў у  папулярным тэлешоў „Мam Talent”, аднак не прайшоў у наступны этап. 

 «X-Factor» стаў для Генэка Лёскі больш шчасьлівым – ён прайшоў усе этапы адбору й трапіў у фінал  разам з двума  сьпевакамі. Сваёй аўтэнтычнасьцю й шчырасьцю ён пакарыў гледачоў, якія шляхам смс-галасаваньня аддалі Генэку Лёску перамогу ў першым выданьні конкурсу «X-Factor».

кр