• Фэстываль польскай песьні ў Аполі працягваецца
  • 11.06.2011

Сёньняшні дзень фэстывалю прысвечаны перадачы грамадзкага Польскага радыё „Лета з радыё”.

Другі дзень 48-га легендарнага Агульнапольскага фэстывалю польскай песні ў Аполі пачнецца канцэртам з нагоды 40-годзьдзя вядомай перадачы грамадзкага Польскага радыё „Лета з радыё”.

Падчас канцэрту сучасныя артысты выканаюць свае песьні, а таксама гіты зь мінулых гадоў. Выступяць, між іншым, Stachursky, Kayah, Зьбігнеў Вадэцкі ці гурт „Kobranocka”.

А падчас другой часткі мерапрыемства пройдзе канцэрт, прысьвечаны вядомай польскай сьпявачцы Эве Дэмарчых з нагоды 70-й гадавіны дня нараджэньня.

Другі дзень фэстывалю польскай песні закончыцца выступамі артыстаў эстрады.

аз