• ПУЛЬС ПОЛЬСКАЙ ЭКАНОМІКІ
  • Audio5.54 MB
  • 14.06.2011

Палякі адмовіліся ад супрацы з COVEC

Генэральная дырэкцыя агульнапольскіх дарог і аўтастрад спыніла кантракт зь кітайскай фірмай COVEC па будаўніцтву двух адрэзкаў аўтастрады А2 з Лодзі ў Варшаву. Агулам гаворка ідзе пра 50 кілямэтраў шашы.

Падчас адмысловай прэс-канфэрэнцыі віцэ-старшыня Генэральнай дырэкцыі агульнапольскіх дарог і аўтастрад Анджэй Мацееўскі паведаміў журналістам, што польскі бок запатрабуе ад кітайскага кансорцыюму 714 мільёнаў злотых (больш за 186 мільёнаў эўра) кампэнсацыі за сарваньне кантракту.

Рашэньне пра выбар новай будаўнічай фірмы стане вядомым праз 14 дзён. Учора прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск запэўніваў, што да Чэмпіянату Эўропы па футболе EURO 2012 аўтастрада будзе адчынена для карыстальнікаў.

Анджэй Мацееўскі паведаміў, што аб заканчэньні будаўніцтва аўтастрады А2 улады размаўлялі з прадстаўнікамі 16 іншых фірмаў, зацікаўленых інвэстыцыяй.

COVEC  зьяўляецца часткай кансорцыюму CREC (China Railway Group Limited), у склад якога ўваходзіць 37 фірмаў. CREC зьяўляецца найбуйнейшай фірмай у будаўнічай галіне ў Азіі й трэцяй па вялічыні ў сьвеце.

Кансорцыюм працаўладкоўвае 280 тысячаў чалавек, мае прадстаўніцтвы ў 23 краінах, у тым ліку ў Польшчы.

У Польшчы COVEC будуе таксама гатэль „Грамада” ў Кракаве.

аз

Палякі супраць таго, каб замежныя канцэрны зараблялі на мясцовым сланцавым газе

85% палякаў зьяўляюцца прыхільнікамі дзяржаўнага кантролю над здабычай сланцавага газу ў Польшчы.

Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага па замове Інстытуту глябалізацыі. 82% апытаных лічыць, што Польшча павінна разьвіваць уласныя тэхналёгіі па здабычы сланцавага газу, капжа Тамаш Сомэр зь Інстытуту глябалізацыі. Паводле яго, большасьць палякаў лічыць, што даходы са здабычы павінны заставаліся ў Польшчы, а не пераводзіцца за мяжу.

Экспэрт па паліўных рынках Анджэй Шчэнсьняк заяўляе, што дзяржкантроль над радовішчамі нафты ды газу дзейнічае ва ўсіх эўрапейскіх краінах. Аднак, на яго думку, у Польшчы гэта не ўдасца.

Анджэй Шчэнсьняк: Польская эканоміка надта слабая, а палякі шмат канцэсіяў на пошук і здабычу газу прадалі замежным канцэрнам. Гэта прыводзіць да таго, што энэргетычная палітыка, ўведзеная, напрыклад, у Нарвэгіі, у Польшчы ўжо не магчымая, паколькі гэта патрабавала б ад польскіх уладаў стратэгіі й рашучасьці на яе ўкараненьне. Тым больш, што гэта не на руку цяперашнім уладальнікам канцэсіяў па здабычы газу.

- сказаў Анджэй Шчэнсьняк.

Нагадаем, падаткі са здабычы нафты й газу ў Нарвэгіі паступаюць у грамадзкі пэнсійны фонд, прызначаны на выпадак нейкага крызысу, напрыклад, падзеньня цэн на энэргасыравіну.

Паводле згаданага апытаньня, 74% палякаў за тое, каб здабычай сланцавага газу на тэрыторыі Польшчы займаліся мясцовыя фірмы. І ўсяго 9% ня супраць таго, каб разпрацоўкі вялі замежныя канцэрны.


Будаўнічыя сьпяшаюцца на EURO 2012 ды ігнаруюць правілы бясьпекі.

Фірмы, якія рэалізуюць інвэстыцыі на Чэмпіянат Эўропы па футболе EURO 2012, парушаюць прынцыпы бясьпекі працы, пра гэта гаворыцца ў дакумэнце па выніках кантролю, праведзенага Дзяржаўнай інспэкцыяй працы.

Сярод 5 тысячаў рабочых, працаўладкаваных пры будове рознага роду аб’ектаў на чэмпіянат, амаль 2 тысячы працуюць безь ніякіх падстраховак, напрыклад, на выпадак падзеньня з вышыні. Сярод іншых парушэньняў, між іншым, адсутнасьць ліцэнзіяў па абслугоўваньні будаўнічых прыладаў і тэхнікі. Апрача парушэньняў, якія здараюцца па віне кіраўнікоў, самі рабочыя таксама не клапоцяцца пра бясьпеку працы.

Нагадваем, толькі падчас будаўніцтва Нацыянальнага стадыёну ў Варшаве загінулі 3 чалавекі. У суме падчас узьвядзеньня ўсіх стадыёнаў на чэмпіянат загінулі 5 чалавек.

Польскія працадаўцы баяцца канкурэнцыі нямецкага рынку працы

Польскія працадаўцы баяцца праблемаў з адсутнасьцю працаўнікоў на польскім рынку працы пасьля адкрыцьця нямецкага рынку для польскіх рабочых.

Пакуль аднак польскія фірмы не адчулі зьмяншэньня колькасьці рабочых, хаця немцы адкрылі свой рынак 6 тыдняў таму.

Дасьледаваньн інстытуту Randstad i TNS OBOP сьведчаць пра тое, што амаль палова польскіх фільм спадзяецца праблемаў у будучыні.

Суаўтарка дасьледаваньняў Агнешка Булік зазначае, што працадаўцы загадзя больш інвэстуюць у сваіх працаўнікоў.

Агнешка Булік: Працадаўцы баяцца... Напрыклад, 40% фірмаў заявіла, што цягам апошняга часу павысілі зарплаты. 22%  фірмаў паведамлялі, што пачалі інвэставаць у курсы павышэньня кваліфікацыяў сваіх працаўнікоў. Гэта выразна зьвязана з тым, што польскія працадаўцы крыху спалохаліся й вырашылі пачаць інвэставаць у сваіх працаўнікоў.

- лічыць Агнешка Булік.
 
У кожная чацьвёртай апытанай фірме плянуецца працаўладкаваньне новых працаўнікоў на вытворчасьці. 16% фірмаў разглядаюць магчымасьць працаўладкаваньня гандлёвых прадстаўнікоў, а 61% кампаній не намераны ані звальняць, ані працаўладкаваць новых працаўнікоў.


Курс валютаў паводле НБП:

Эўра- 3.93 зл
Даляр- 2.74 зл
1 тысячаў БР- 0.54 зл

Падрыхтавала Анна Задрожна