Праваслаўныя адзначаюць сьвята Тройцы - Сасланьня Сьвятога Духа. Вернікі сабраліся ва ўрочышчы Крыначка, што па польскаму боку Белавежскай пушчы. Гэта адно з многіх месцаў праваслаўнага рэлігійнага культу на Беласточчыне, дзе ёсьць крыніца з цудадзейнай вадою. Рэлігійныя ўрачыстасьці ўзначаліў Мітрапаліт Варшаўскі, Першаіерарх праваслаўнай царквы ў Польшчы Архіепіскап Сава.
У далучаным гукавым файле - рэпартаж Юркі Ляшчынскага