• ЭЗ увядзе аднастайныя правілы прадстаўленьня статусу ўцекача
  • Audio3.48 MB
  • 12.07.2011

Прапанову стварэньня супольных эўрапейскіх правілаў прадстаўленьня палітычнага прытулку і магчымасьць хуткага іх увядзеньня абмяркоўвалі ў Варшаве прадстаўнікі польскага ўраду, эўрапейскіх структураў, ААН і грамадзкіх арганізацыяў, якія займаюцца дапамогай уцекачам.

Падчас свайго старшынства ў радзе Эўразьвязу Польшча будзе працаваць над прыняцьцём супольнай эўрапейскай сыстэмы прадстаўленьня прытулку (WESA). Яна ў прыватнасьці прадугледжвае, што ўцекачам, якія яшчэ не атрымалі афіцыйнага статусу ў адной з эўрапейскіх краінаў, будзе складана перамяшчацца паміж краінамі ЭЗ у пошуках прасьцейшых працэдураў.

Дакумэнт дазволіць дапаможа праводзіць аднастайную эміграцыюную палітыку ў ЭЗ. У прыватнасьці ўсе краіны эўрапейскай супольнасьці будуць мець такія ж самыя прынцыпы прадстаўленьня прытулку, тлумачыць польскі віцэ- міністар унутраных справаў і адміністрацыі Пётр Стаханьчык.

Пётр Стаханьчык: Усе краіны ЭЗ павінны мець аднастайную юрыдычную базу, аднолькавыя працэдуры. Гэта дае магчымасьць уцекачам, якія трапляюць у ЭЗ, мець аднолькавыя шансы ў кожнай краіне. Зь іншага боку неабходна спыніць сярод уцекачоў свайго роду „asylum shopping” – ехаць і старацца атрымаць прытулак, там, дзе працэдуры прасьцейшыя.

Толькі летась у Польшчы па атрыманьне статусу ўцекача зьвярнуліся каля 5 тысячаў чалавек. Галоўным чынам гэта выхадцы з былога Савецкага Саюзу. Прытулак атрымалі толькі некалькі сотняў зь іх. Міністар Стаханьчык перкананы, што ўвядзеньне супольнай эўрапейскай сыстэмы прадстаўленьня прытулку (WESA) дазволіць больш дакладна праверыць, хто насамрэч зьяўляецца ўцекачом, а хто стараецца атрымаць легальныя эўрапейскія паперы падманам.

Пётр Стаханьчык: Гэтыта новыя прынцыпы й працэдуры з аднаго боку будуць значна лягчэйшыя для уцекачоў, а зь інша боку знача хучэй высьветліцца, хто насамрэч не зьяўляецца ўцекачом і хоча выкарыстаць працэдуру з мэтаю нелегальнай міграцыі.

Прафэсар Роман Верушэўскі- экспэрт па пытаньніх уцекачоў, зьвяртае ўвагу на тое, што новы дакумэнт павінен таксама даваць юрыдычнае вырашэньне праблемы нелегальных імігрантаў. Экспэрт дадае, што некалькі тысяч заяваў аб прызнаньні палітычнага прытулку- гэта толькі кропля ў моры праблемаў. Нелегальных імігрантаў у Польшчы значна больш.

Роман Верушэўскі:  Ніхто ня ведае дакладнай лічбы нелегалаў у Польшчы. Міністэрства ўнутраных справаў кажа пра 100 тысяч, грамадзкія арганізацыі- пра 400 тысяч, а нават 500 тысяч. Самае дрэннае, што мы нічога ня ведаем пра гэтых людзей. Іх могуць эксплюатаваць, бо яны ня маюць асноўных правоў. Уваходзячы ў гэтак званую „шэрую зону”, яны становяцца элемэнтам злачынных гульняў, а нават самі парушаюць заканадаўства.

На думку экспэрта, калі дзяржаўныя ворганы не арыентуюцца ў тым, колькі нелегалаў знаходзіцца ў краіне, яны ня могуць стварыць адпаведнай палітыкі працаўладкаваньня ці сацыяльнай палітыкі.

 У рамках свайго старшынства ў ЭЗ Польшча імкнецца, каб да канца наступнага году ўсе краіны эўрапейскай супольнасьці прынялі супольную эўрапейскую сыстэму прадстаўленьня прытулку (WESA).

KP