• Людзі, які зьмянялі сьвет - Нэльсан Мандэла
  • 23.02.2011

Нельсан Мандэла - выбітны палітычны дзеяч афрыканскага кантынэнту, першы чорнаскуры прэзыдэнт Паўднёва- Афрыканскай Рэспублікі.

У 2010 годзе яму споўнілася 92 гады, 27 зь якіх ён праседзіў у вязьніцы. Галоўнай і асноўнай ягонай заслугай зьяўляецца мірная трансфармацыя паўднёва-афрыканскага рэжыму апартэіду ў больш менш дэмакратычную краіну.

 

Нэльсан Мандэла паходзіў з каралеўскага кляну Тэмбу. Тэмбу кіравалі тэрыторыямі ПАР яшчэ за доўга да таго, як там зьявіліся англічане. Людзі Тэмбу мелі вялікі аўтарытэт сярод чорнаскурага насельніцтва.

Бацька Мандэлы меў чатыры жонкі, якія нарадзілі яму 13 дзяцей. Мандэла быў народжаны трэцяй у ерархіі жонкай. Імя, якое ён атрымаў пры народжаньні, Ролілала, што азначала «той хто стварае праблемы». Імя Нэльсан Мандэла атрымаў у школе, так яго назвала настаўніца. Мандэле таксама прыйшлося зьбегчы з роднай вёскі Кулу, бо па традыцыі ён павінен быў ажаніцца, але рабіць гэта ён не хацеў.

Універсытэт Мандэла ня скончыў, бо быў з яго адлічаны за тое, што арганізаваў байкот супраць універсітэцкай палітыкі. Тэба сказаць, што рэжым апартэіду дазваляў атрымоўваць адукацыю мясцоваму этнічнаму насельніцтва, толькі ў спэцыяльных універсітэтах. Адным з такіх быў Форт Хэір Унівэрсытэт. Праўда, усё ж такі ў 1959 годзе яго зачынілі па прычыне рэвалюцыйных настрояў студэнтаў.

Палітычнае жыцьцё Мандэлы пачалося ў 1948 годзе, калі на выбарах перамагла Афрыканская нацыянальная партыя (партыя белых), якая падтрымлівала апартэід. Нэльсан Мандэла актыўна ўключыўся ў працу ў Нацыянальным афрыканскім кангрэсе. Асновай палітычнай дзейнасьці Мандэлы была ідэалёгія негвалтоўнага супраціву, распрацаваная Махатмам Гандзі.

Але ўжо на пачатку 60-х гадоў Мандэла стварыў і узначаліў радыкальную частку  НАК-у, якое называлася «Кап'ё нацыі». Такі пералом наступіў пасьля так званай „шарпавільскай бойні”, калі паліцыя пачала страляць па мірных дэманстрантах і забіла 69 чалавек. Гэтая арганізацыя праводзіла акцыі сабатажу супраць вайсковых і адміністрацыйных аб'ектаў рэжыму і рыхтавалася да партызанцкай барацьбы. Мандэла нават езьдзіў у Алжыр, каб набраць людзей для партызанцкіх дзеяньняў. Аднак ўжо ў 1962 годзе Мандэла быў арыштаваны па абвінавачваньню ў нелегальным выездзе і ўездзе ў краіну. На пачатку ён быў прыгавораны да 5 год вязьніцы. Ужо праз год, калі было арыштавана ўсё кіраўніцтва НАК-у, Мандэлу абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, падрыўной дзейнасьці й тэрарызьме й прысудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня.

У вязьніцы на «Цюленім востраве» Мандэла працаваў у каменаломні па здабычы вапна. Ён быў уключаны ў самую ніскую групу вязьняў, так званую Д-групу. Яму было давзволена сустракацца і атрымоўваць, альбо дасылаць лісты адзін раз у 6 месяцаў.

Аднак разам з гэтым ён працягваў вучыцца й завочна атрымаў тытул бакалаўра ў Лёнданскім універсітэце. У 1982 годзе Мандэлу перавялі ў іншую вязьніцу, бо ягоны ўплыў на чорных зьняволенных быў вялізарны й адміністрацыя баялася бунту. У 1985 годзе прэзыдэнт ПАР Пітэр Бота прапанаваў Мандэле амністыю, калі той адмовіцца ад далейшай радыкальнай палітычнай барацьбы. На гэта ён адказаў: «Якую свабоду вы мне прапануеце?” і не прыняў прапановы.
 
Нэльсана Мандэлу вызвалілі толькі ў 1990 годзе. Аўтарытэт Мандэлы ў афрыканскім грамадзтве і ў сьвеце быў вялізарны. Рэжым апартэіду павінен быў пагадзіцца на перамовы, якія былі вельмі цяжкімі, бо датычыліся адмены абмежаваньня правоў карэннага насельніцтва. Перамовы суправаджаліся сутыкненьнямі й забойствамі.

У выніку ў 1994 годзе адбыліся першыя выбары з удзелам усяго насельніцтва ПАР. У гэтых выбарах перамог Афрыканскі нацыянальны фронт на чале з Нельсанам Мандэлам, які стаў у тым жа годзе першым чорнаскурым прэзыдэнтам ПАР. Яму было 75 год. На пасадзе прэзыдэнта ён заставаўся да 1999 году.

Мандэла спрабаваў рэалізаваць свае ідэалы па аб’яданьню нацыі ў практыцы, але не да канца гэта яму ўдалося. Хваля помсты, накіраваная супраць белага насельніцтва, усё ж такі разьлілася ў  грамадзтве. Па дадзеных эміграцыйнай службы за першыя гады пасьля ліквідацыі апартэіду, краіну пакінула каля 50 тыс. чалавек. Узрасла колькасьць злачынстваў. Па колькасці забойстваў сталіца ПАР Ёханэсбург уваходзіць у першую тройку.

Пасьля адстаўкі Мандэла працягваў актыўную міжнародную дабрачынную дзейнасьць, арганізоўваў і падтрымліваў кампаніі па барацьбе з галечай і са СНІД-ам. Ад гэтай хваробы памёр ягоны старэйшы сын. Ён таксама вельмі моцна крытыкаваў зьнешнюю палітыку ЗША й Велікабрытаніі, быў супраць бамбёжкі Югаславіі й супраць вайны ў Іраку.

Нэльсан Мандэла стаў ляўрэатам шматлікіх узнагарод, у тым ліку і Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе. Таксама вядомыя музыканыт, такія як Уітні Хьюстан, Сьціві Ўандэр, Сантана – прысьвячалі свае песьні Нэльсану Мандэле.
 
18 ліпеня АНН прызнала Днём Нэльсана Мандэлы. У гэты дзень людзей заахвочваюць  зрабіць штосьці на карысьць іншых людзей.

Павал Усаў