• Сусьветны дзень змаганьня з дэпрэсіяй
  • 23.02.2011

Сёньня адзначаецца Сусьветны дзень змаганьня з дэпрэсіяй. Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі здароўя, дэпрэсія – чацьвёртая па колькасьці пацыентаў хвароба сучаснага сьвету, адна з галоўных прычынаў самагубстваў, нагадвае прафэсар Януш Гайцман – старшыня Польскага псыхіятрычнага таварыства.

Януш Гайцман: У 2020 годзе пасьля сардэчна-сасудзістых хваробаў дэпрэсія будзе другой найбольш сур’ёзнай хаваробай чалавецтва. І таму настолькі важнай зьяўляецца нашая цяперашняя падрыхтоўка да стварэньня умоваў пасьпяховага змаганьня з гэтай праблемай у будучыні. 

- лічыць старшыня Польскага псыхіятрычнага таварыства.

Ва ўсіх высокаразьвітых краінах колькасьць асобаў, якія пакутуюць ад дэпрэсіі, пастаянна павялічваецца. Экспэрты нагадваюць, што гэта сур’ёзная хвароба, якая патрабуе лячэньня.

аз