Традыцыйная працэсія з Вавэля на Скалку ў Кракаве

Падзяка за бэатыфікацыю Сьвятога Айца Яна Паўла ІІ і кананізацыю сьв. Станіслава Казімерчыка - гэта асноўная мэта ўрачыстай працэсіі, якая сёньня раніцой прайшла з Вавэля – гістарычнай сядзібы польскіх каралёў у Кракаве - на Скалку.

Працэсію ўзначаліў прадстаўнік Ватыкана кардынал Каміля Руіні. У ёй удзельнічаў таксама апостальскі нунцыі ў Польшчы Чэлестына Міліёрэ ды прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі. Удзельнікі працэсіі несьлі рэліквіі чатырох сьвятых і блаславёнага Яна Паўла ІІ.

Як выглядае рэліквіярый, распавядае пробашч вавэльскай катэдры кс. Зьдзіслаў Сахацкі.

кс. Зьдзіслаў Сахацкі: Гэты рэліквярый выглядае як вялікая кніга. Ейнай характэрнай рысай зьяўляюцца старонкі, якія робяць такое ўражаньне, быццам бы рухаюцца на ветры. Сапраўды, калі паглядзець на ампулу, узьнікае ўражаньне, што кроў сплывае па шкле, быццам бы яна была жывая.

- расказваў пробашч вавэльскай катэдры кс. Зьдзіслаў Сахацкі.

Пасьля заканчэньня ўрачыстасьцяў рэліквія блаславёнага Яна Паўла ІІ была зьмешчаная на Вавэлі. Пазалочаны рэліквярый знаходзіцца ў цэнтральным месцы вавэльскай катэдры, побач з рэліквіямі сьв. Станіслава.

Традыцыя працэсіяў у гонар сьв. Станіслава сягае XІІІ стагодзьдзя, калі патрон Польшчы быў кананізаваны. З гэтага часу выводзіцца традыцыя працэсіяў з Вавэля на Скалку - месца сьмерці сьв. Станіслава.


Надмагільная пліта й крыж у Лагеўнікі, зуб -у кракаўскую курыю

Папскі крыж, надмагільная пліта й зуб Яна Паўла ІІ - гэта памятныя рэчы, якія Ватыкан перадаў кракаўскаму мітрапаліту, крдыналу Станіславу Дзівішу – былому асабістаму сакратару Яна Паўла ІІ.

Надмагільная пліта ўжо зьмешчаная ў Цэнтры Яна Паўла ІІ у санктуарыі ў Лагеўніках ля Кракава, у гэтак званай сьвятарскай капліцы.

У згаданым месцы апынецца таксама папскі крыж, якім Ян Паваў ІІ карыстаўся падчас важнейшых урачыстасьцяў.

„Я быў вельмі прыемна зьдзіўлены, што Ватыкан перадаў нам гэткія важныя памяткі”, - заявіў кардынал Дзівіш.

кардынал Станіслаў Дзівіш: Я быў вельмі прыемна зьдзіўлены, калі б я сам знаходзіўся ў Ватыкане, то рашуча задумоўваўся б над гэткім крокам. Надмагільная пліта будзе перададзеная ў Лагеўнікі, дзе адмыслова падрыхтаваны касьцёл. Таму, хай згаданая рэліквія там апынецца.

-сказаў кардынал.

Вялікую радасьць выклікаў таксама папскі крыж, які зьяўляецца ня толькі выключным шэдэўрам мастацтва, але таксама мае вялікую сэнтымэнтальную каштоўнасьць, -  лічыць кардынал Дзівіш.

кардынал Станіслаў Дзівіш: Гэта выключная памятка. Гаворка не ідзе пра матэрыяльную каштоўнасьць, а пра сэнтымэнтальную. Гэтым крыжом папа рымскі карыстаўся падчас усіх рэлігійных цэлебрацыяў. Гэта для нас вялікая памятка Яна Паўла ІІ.

У сваю чаргу, папскі зуб, які быў выпадкова вубіты мэдыкамі, калі папу рымскага ратавалі пасьля спробы яго забойстава ў 1981 годзе, застанецца ў мітрапалітарнай курыі, - заявіў кракаўскі мітрапаліт.

кардынал Станіслаў Дзівіш: Уся былі ўсхваляваныя, і падчас інтубацыі лекар выбіў зуб Яну Паўлу ІІ. Гэты зуб зьяўляецца рэліквіяй першай ступені, але ён застанецца дома, паколькі папа рымскі 20 гадоў тут пражываў.

- сказаў кракаўскі мітрапаліт кардынал Станіслаў Дзівіш.


Першыя рэліквіі Яна Паўла ІІ у падляскіх сьвятынях

Першыя ватыканскія рэліквіі блаславлёнага Яна Паўла ІІ апынуліся на Падляшшы. Яны знаходзяцца ў парафіі сьв. Крыжа ў Лапах.

«Мы прывезлі рэліквіі ў сьвятыню ў аўторак уначы й з гэтага моманты яны выстаўлены на публічны паказ», - тлумачыць пробашч парафіі сьв. Крыжа ў Лапах ксёндз Кшыштаф Юрчак.

кс. Кшыштаф Юрчак: У нашым рэльквярыі знаходзіцца частка фіялетавага арната, у якім папа рымскі часта служыў эўхарыстыю ў капліцы. Гэта папскі арнат. Пацьвярджэньнем ягонай сапраўднасьці зьяўляецца сэртыфікат, які падпісаў арцыбіскуп Эдвард Новак.

Згаданыя рэліквіі не зьяўляюцца першымі, якія паступілі ў парафію, а і на гэтым не канец, - лічыць ксёндз Кшыштаф. 

«Я б хацеў, каб у нашую парафіяльную супольнасьць трапілі таксама рэліквіі сьв. Фаўстыны й блаславлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі, а значыць, асобаў, якія, як папа рымскі-паляк, гаварылі пра Божую міласэрнасьць», - адзначыў ён.

кс. Кшыштаф Юрчак: Пазьней рэліквярый будзе зьмешчаны ў капліцы Божагай міласэрнасьці, якая знаходзіцца тут, у сьвятыні. Я б хацеў зьмясьціць там таксама рэліквіі тых асобаў, якія касьцёл абвясьціў сьвятымі або блаславёнымі ды якія былі зьвязаныя з культам Божай міласэрнасьці. Гэта вядома: сястра Фаўстына, блаславёны ксёндз Міхал Сапоцька ды Ян Павал ІІ, які таксама распаўсюджваў згаданы культ.

- сказаў кс. Кшыштаф Юрчак з парафіі сьв. Крыжа ў Лапах на Падляшшы.

Рэліквіі, якія апынуліся ў сьвятыні ў Лапах - гэта рэліквіі ІІ ступені, а значыць яны не паходзяць з астанкаў блаславлёнага ці сьвятага, але зьяўляюцца прадметамі рэлігійнай практыкі.

У Беластоцкай архідыяцэзіі гэткімі рэліквіямі зьяўляюцца два папскія троны. Адзін зь іх знаходзіцца ў беластоцкай архікатэдральнай базыліцы, а другі - у капліцы Палацу Браніцкіх. Рэліквіяй ІІ ступені зьяўляецца таксама арнат – літургічны ўбор, у якім папа рымскі Ян Павал ІІ служыў набажэнства падчас свайго паломніцтва ў Беласток. Ён знаходзіцца ў духоўнай сэмінарыі.  

Падрыхтавала Анна Задрожна