• Польска-летувіскія адносіны горшыя, чым летувіскa-расейскія
  • Audio3.65 MB
  • 10.05.2011

Больш за 27% летувісаў адмоўна ацэньваюць польска-летувіскія адносіны. Паводле іх, горш выглядаюць толькі кантакты паміж Летувой ды Расеяй – такім чынам думае 35% апытаных.

Гэта вынік апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага цэнтрам „Prime Consulting”, якія на сваіх старонках апублікаваў тыднёвік „Viedas”.

З чаго вынікае гэткі характар ацэнкі, ці толькі з праблемаў зьвязаных з польскай меншасьцю ў згаданай краіне? - з гэтым пытаньнем зьвяртаемся да доктара Манікі Міхалішын – экспэрткі па пытаньнях Прыбалтыйскіх краін Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Маніка Міхалішын: Шмат сьведчыць пра тое, што праблемы, зьвязаныя з польскай меншасьцю, гэта найбольш сур’ёзная справа, як для нас, так і для летувіскай дзяржавы. Таму, нясумненна, згаданая справа ўплывае на двухбаковыя адносіны. На маю думку, гэта можа быць асноўная прычына настолькі адмоўнай ацэнкі двубаковых кантактаў, як з боку палякаў, так і летувісаў.

Ці ёсьць таксама іншыя паказчыкі, якія на згаданыя адносіны маглі б паўплываць?

Маніка Міхалішын: Напэўна, так. Напрыклад, энэргетычная палітыка, у прыватнасьці, электрастанцыя „Ігналін”, якая ўзьнікае ўжо 10 гадоў ды па якім пытаньні, як Польшча, так і астатнія балтыйскія краіны выказалі шмат цярплівасьці. Летува павінна быць асабліва зацікаўленая гэтай інвэстыцыяй, асабліва ў аспэкце плянаў будаўніцтва электрастанцыі ў Калінінградзе й у Беларусі. Тым часам, неўзабаве ў Калінінградзе адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў Расеі, Польшчы й Нямеччыны, прысьвечаная менавіта энэгетычным пытаньням. Аднак у ёй Летува ня будзе ўдзельнічаць. Гэта добры прыклад таго, што на ўзроўні добрай волі ў рэалізацыі супольных праектаў па стратэгічных мэтах з Летувой нам не шанцуе.

Наступная справа - гэта выкарыстаньне страху летувісаў перад дамінацыяй Польшчы ці наогул стаўленьня да палякаў у гісторыі Летувы. Летувіскія палітыкі па ўласных мэтах выкарыстоўваюць дзейсныя ў Летуве адмоўныя стэрэатыпы Польшчы й палякаў. Іншае пытаньне - гэта адсутнасьць зацікаўленьня польскага боку ў барацьбе з гэтымі стэрэатыпамі. Думаю, што палякі часта дазваляюць летувісам распаўсюджваць няправільныя інтэрпрэтацыі, без неабходнай рашучай рэакцыі. Калі летувіскія палітыкі й тамтэйшыя СМІ (часта фінансаваныя Расеяй), засяроджваюць увагу выключна на стэрэатыпах, то вядома, што вобраз палякаў ня будзе станоўчы.

Ці гэта значыць, што ў адмоўным стаўленьні летувісаў да палякаў вінаватыя расейцы?

Маніка Міхалішын: Тут трэба прааналізаваць прэсу, якая выходзіць у Летуве. На маю думку, як у летувіскіх выданьнях, так і ў расейскамоўных ці спансараваных расейцамі газэтах, адсутнічае папулярызацыя польскасьці й паляка ў добрым сэнсе згаданага слова. Аднак трэба згадаць таксама пра іншую праблему. Летувісу надалей балюча ўзгадваюць пэрыяд супольнай з палякамі гісторыі – міжваенных гадоў. Гаворка ідзе пра час, калі абедзьве дзяржавы хадайнічалі за тыя ж самыя тэрыторыі, а перамагла Польшча. Гэта несумненна памылка польскай палітыкі дыпляматы, што палякі дазволілі на тое, каб згаданы пэрыяд у Летуве стаў больш папулярным, чым страты, да якіх у згаданай краіне цягам многіх гадоў прычыніўся камунізм. Гэта свайго роду фэномэн, як Польшча праіграла свыю пазыцыю ў Летуве. Цяпер палякаў, калі гаворка ідзе пра ацэнку суседзкіх адносінаў, апярэджваюць расейцы. Гэта значыць, што на самой справе з польскім вобразам у Летуве вельмі дрэнна.

- лічыць доктар Маніка Міхалішын – экспэртка па пытаньнях Прыбалтыйскіх краін Варшаўскага ўнівэрсытэту.

як/аз