Знойдзены чарговыя фрагмэнты Вялікай кітайскай сьцяны

У паўночна-ўсходнім Кітаі археолягі знайшлі невядомыя часткі Вялікай кітайскай сьцяны. Знаходка знаходзіцца ў горным рэгіёне краіны, у правінцыі Ляанін.

Фрагмэнты сьцяны былі пабудаваныя ў часах дынастыіі Мін, а значыць у 1368-1644 гадох.

Мясцовыя фэрмэры ня ведалі, што руіны - гэта частка вялікага архітэктурнага помніка, і выкарыстоўвалі камяні й  цагліны для будаўніцтва сваіх дамоў.

Найстарэйшыя фрагмэнты Вялікай кітайскай сьцяны былі пабудаваныя больш за 2 тысячы гадоў таму, як ахова ад плямёнаў поўначы. Значная частка канструкцыі, якая захавалася да нашых часоў, паходзіць з пазьнейшых стагодзьдзяў.
 

Мова жэстаў шымпанзэ

Шымпанзэ выдатна кантактуюцца між сабой пры дапамозе жэстаў. Гэткую выснову зрабілі шатляндзкія навукоўцы, якія вырашылі стварыць слоўнік жэстаў шымпанзэ.

Раней было вядома, што шымпанзэ камунікуюць пры дапамозе гукаў, якія маюць простую структуры, а значыць дзякуючы вельмі простай мове.

Навукоўцы вызначылі каля 30 жэстаў згаданых малпаў. Цяпер экспэрты з Унівэрсытэту Сэнт-Эндрус сьцьвердзілі, што каталёг жэстаў шымпанзэ ахоплівае 66 рознага роду рухаў. Яны ўмеюць, напрыклад, клікаць сваіх супляменьнікаў рухам далоні. Маладыя ж малпы, пачынаючы гульню, хапаюць за рукі сваіх калегаў, а ўсхваляваная маці-шымпанзэ паказвае зубы.

Заолягі падкрэсьліваюць, што шымпанзэ й людзі вельмі падобныя. Параднёныя з намі малпы выкарыстоўваюць прылады працы, сочаць за межамі сваіх тэроторыяў, здараецца таксама, што забіваюць чальцоў варожых групаў.  Бывае, што яны ўсынаўляюць жывёл зь іншых гатункаў і... нават кураць цыгарэты.

Летува пачне будаўніцтва АЭС у 2014 годзе

Будаўніцтва новай ядзернай электрастанцыі ў Летуве пачнецца ў 2014 годзе – заявіў прэм’ер-міністар згданай краіны.

Андрус Кубіліюс нагадаў, што плян будаўніцтва новай электрастанцыі ў Ігналіне ўжо гатовы.

„Мы не разглядаем магчымасьці, што адмовімся ад гэтага пляну”, - сказаў кіраўнік летувіскага ўраду. Кубіліюс дадаў, што ў палове лета будзе выбраны новы стратэгічны інвэстар. Папярэдні – карэйскі канцэрн KEPCO, нечакана адмовіўся ад перамоваў у мінулым годзе. Хутчэй за ўсё карэйцы былі адзінай фірмай, якая праявіла зацікаўленьне да супрацоўніцтва зь летувісамі.

Супольную электрастанцыю на месцы зачыненай некалькі гадоў таму Ігналінскай АЭС плянуюць пабудаваць тры балтыйскія краіны ды Польшча.

Плянуецца, што вытворчасьць электраэнаргіі пачнецца да 2020 году. Кошт будаўніцтва аднаго рэактара складзе 3-5 мільярдаў эўра.

Канкурэнтную электрастанцыю плянуюць пабудаваць расейцы ў Калінінградзкай вобласьці. Першы блёк моцай 1150 мэгаватаў павінен быць гатовы праз 6 гадоў.  Энэргія з АЭС будзе экспартавацца ў іншыя балтыйскія краіны, у тым ліку і ў Польшчу.

Клімат ды цэны харчаваньня

Глябальнае пацяпленьне зьнішчае сельскую гаспадарку, гаворыцца ў дакумэнце амэрыканскіх навукоўцаў, апублікаваны ў тыднёвіку „Science”.

Паводле некаторых экспэртаў, глябальнае пацяпленьне можа станоўча паўплываць на сельскую гаспадарку – большае насычаньне атмасфэры вуглекіслым газам пахутчае да росту расьлін. Тым часам назіраньні, якія праводзіліся цягам 30 апошніх гадоў, сьведчаць пра адваротнае. „Рост тэмпэратуры шкодзіць кукурузе й пшаніцы – глябальнае вырошчваньні згаданых культур зьменшылася на 3-5% менавіта з-за пацяпленьня клімату,” – зазначае аўтар публікацыі Дэвід Лобэл са Стэнфардзкага ўнівэрсытэту.

У сваю чаргу рост тэмпэратуры ня мае ніякая ўплыву на вырошчваньне соі й рысу. Тым ня менш, паводле часткі навукоўцаў, гэта менавіта рост тэмпэратуры можа прычыняцца да росту цэнаў на харчаваньне: у сярэднім на 6% ад 1980 году, што ў суме дае каля 60 мільярдаў даляраў у год.

Цягам апошніх тыдняў некалькі міжнародных арганізацыяў папярэдзілі, што чакаецца небяспечна хуткі рост цэнаў на прадукты харчаваньня. Экспэрты нагадаюць, што тры гады таму ў выніку рэкордна высокага росту цэнаў у некалькіх краінах сьвету людзі выйшлі на вуліцы.

Падрыхтавала Анна Задрожна

Здымкі: pl.wikipedia.org