• Лібійская апазыцыя: жонка й дачка Кадафі знаходзяцца ў Беларусі
  • 21.05.2011

Жонка й дачка лібійскага дыктарара Муамара Кадафі знаходзяцца ў Беларусі, інфармуе тэлеканал лібійскай апазыцыі, які вяшчае з Катару. Раней паведамлялася, што жонка й дачка Кадафі прыбылі ў Туніс ў сярэдзіне траўня, аднак туніскі бок аспрэчыў гэтую інфармацыю.

У часе штогадовага выступу ў парлямэнце 21 красавіка Лукашэнка, між іншым, адзначыў, што нядаўна гаварыў па тэлефоне з Кадафі. І той запэўніваў беларускага кіраўніка, што зь Лібіі ніхто не ўцякае.

Пакуль што нікому не ўдалося пацьвердзіць вэрсію лібійскай апазыцыі адносна месца знаходжаньня жонкі й дачкі Кадафі.

кр/nn