• Запрашаем у Польшчу - Сасновец
  • Audio3.71 MB
  • 27.05.2011

Сёньня, дарагія сябры, запрашаю наведаць вас горад Сасновец, што на захадзе Польшчы ў Верхніяй Сызлезіі.

Сам горад даволі малады ў параўнаньні з Уроцлавам ці Кракавам, паколькі гарадзкое права атрымаў ў 1902 годзе. Аднак запісы аб асадах на гэтых тэрыторыяў сягаюць часоў дынастыі Пястаў.

Тэрыторыі, на якіх знаходзіцца сучасны Сасновец, калісьці ўваходзілі ў склад Северскага княства і былі ўласнасьцю сылезкіх князёў, пасьля перайшлі да кракоўскіх біскупаў. Ад 1790 году ўвесь абшар быў далучаны да Польскага каралеўства.
 
Дынамічнае разьвіцьцё Сасноўца пачалося ў XІX стагодзьдзя, калі на гэтых тэрыторыях былі знойдзеныя багатыя мінэральныя радовішчы, у першую чаргу каменнага вугля, пачалася будова чыгункі. У 1848 годзе пабудавана чыгуначную станцыю ў мясцовасьці „Граніца”. А называлася яна так не выпадкова, паколькі празь яе праходзіла мяжа двух магутных дзяржаваў- Расейскай і Аўстра-Вугорскай. У 1859 годзе чарговы вакзал пабудавана ў самым цэнтры будучага гораду. Менавіта тады пачалі будаваць лінію Варшаўска- Віленскай чыгункі.

У сувязі з тым, што на гэтых землях знайшлі багатыя радовішчы, пачаліся будавацца шахты й металаперапрацоўчыя прадпрыемствы.

У ваколіцу пачалі зьязджацца польскія, нямецкія, габрэйскія й расейскія фабрыканты. Хаця у Польшчы цэнтам чатырох вялікіх культураў лічыцца Лодзь, то гэтакім жа цэнтрам заходняй Польшчы можна назваць Сасновец.

А доказам гэтага могуць быць месцы рэлігійнага культу. Нажаль габрэйская сынагога не захавалася па сёньняшні дзень, за тое сапраўднай пярлінкай зьяўляецца Царква „Веры, Надзеі й Любові ды іхняй маці Зофіі”, шматлікія каталіцкія й пратэстанцкяй храмы. Унікальным месцам зьяўляюцца міжрэлігійныя могілкі, дзе хавалі ня толькі прадстаўнікоў розных хрысьціянскіх веравызнаньняў, але й габрэйскіх вернікаў.

Паколькі Сасновец зьяўляецца адносна маладым горадам, то ня варта шукаць у ім помнікаў архітэктуры у рымскім ці гатыцкім стылі, але Сылезкі цэнтар культурніцкай спадчыны надаў Сасноўцу тытул самай прыгожай палацавай рэзыдэнцыі ў рэгіёне з пералому XІX і XX стагодзьдзяў.

Будучы ў Сасаноўцы  варта пабачыць палац Гэнрыка Дзітля. Чарговым пунктам вандроўкі можа быць рэзыдэнцыя ў стылі барока сям’і Шоэнаў, у якой знаходзіцца сядзіба музэя. Адным з унікальных элемэнтаў палаца зьяўляецца лесьвічная клетка з вітражамі. А вось у палацавым парку варта прыгледзецца дрэвам. Батанікі знаходзяць там вельмі цікавыя віды, якія ўладальнікі палаца замаўлялі калісьці з усяго сьвету. Гэты парк зьяўляецца адным з самых папулярных і любіміх месцаў для шпацыраў сярод жыхароў гораду.

Верхняя Сылезія вядомая сваёй вугальнай прамысловасьцю.  У 60-80-я  гады гэты рэгіён лічыўся адным з самых пэрспэктыўных і заможных у Пошчы. Людзі з усёй краіны ехалі ў Сылезыю да працы ў шахтах.  У 90-я гады XX стагодзьдзя ў Польшчы пачаўся працэс трансфармацыі, ён закрануў і гэты рэгіён, у выніку чаго вуглездабываючая галіна апунылася на мяжы банкроцтва, старыя шахты перасталі існаваць.  Аднак Сасновец у праўнаньні зь іншымі гарадамі рэгіёну дасканала даў сабе рады ў гэтай сытуацыі. Горад сканцэнтраваўся на рознага віду паслугах, пачалі паяўляцца новыя прадпрыемствы. А дзякуючы намаганьням мясцовых уладаў ад  чэрвеня 1996 году ў Сасноўцы дзейнічае філіял Катавіцкай адмысловай эканамічнай зоны.

КР