Сёньня Пяцідзясятніца

Народная назва сьвята Пяцідзясятніцы — Сёмуха. Лякальная назва сьвята — Зелянец.

Сёньня Пяцідзясятніца (інакш сьвята Троіцы ) - хрысьціянскіе сьвята, якое адзначаецца, як у каталіцкім касьцёле, так і ў праваслаўнай царкве на пяцідзясяты дзень пасьля Вялікадня.

У гэты дзень касцёл заклікае пакланяцца Сыну ў Айцы са Сьвятым Духам. 3 даўніх часоў вернікамі захоўваецца добры звычай упрыгожваць на сьвята храмы й сваё жытло галінкамі маладых бярозаў, аерам і кветкамі.

Народная назва сьвята Пяцідзясятніцы — Сёмуха. Лякальная назва сьвята — Зелянец.

Напярэдадні Сёмухі, у суботу, спраўляюцца Сёмушныя, ці Траецкія, Дзяды, каб ушанаваць памяць продкаў і заручыцца іх падтрымкай на добры ўраджай.

Касьцёл палічыў колькасьць вернікаў на нядзельных імшах

Паводле дадзеных каталіцкага касьцёла ў Польшчы, летась у нядзельных сьвятых імшах удзельнічаў у сярэднім 41% вернікаў. Гэта на 0,5% менш, чым летась.

Інстытут статыстыкі каталіцкага касьцёла падлічыў, колькі вернікаў прыйшло на адну зь імшоў у нядзелю восеньню. Найбольш, бо 70,5% вернікаў, прысутнічала на набажэнствах у Тарнаўскай дыяцэзіі (гэта на поўдні краіны).

Ксёндз Войцех Садонь з касьцельнага Інстытуту статыстыкі кажа, што найбольш каталікоў наведвае храмы на поўдні й на ўсходзе Польшчы. У сваю чаргу найменш – у паўночна-заходніх парафіях краіны. 

кс. Войцех Садонь: Згаданы 41% - гэта сярэдні вынік па ўсёй Польшчы. Рэлігійныя практыкі значна адрозьніваюцца ў паасобных парафіях. Калі параўнаць дыяцэзіі, дзе адсотак удзельнікаў сьвятой імшы найбольшы – гэта Тарнаўская, Жэшаўская дыяцэзіі, з, напрыклад, Шчэцінска-Каменскай ці Кашалінскай, то вынікі па колькасьці вернікаў адрозьніваюцца ў тры разы. 

Дадзеныя інстытуту сьведчаць пра тое, што ў сярэднім падчас імшы сьвятую камунію прымае 16,4% парафіянаў. Гэта на 0,3% менш, чым у 2009 годзе. Тым ня менш, цягам апошніх 30 гадоў колькасьць веруючых, якія прымаюць камунію, павялічылася ўдвая.

Ксёндз Войцех Садонь зьвяртае ўвагу на цікавую зьяву: там, дзе ў храм прыходзіць найменш вернікаў, найбольшы адсотак парафіянаў прымае сьвятую камунію.

кс. Войцех Садонь: У дыяцэзіях, дзе назіраецца найбольшая рэлігійнасьць - Жэшаўская ці Тарнаўска - адсотак удзельнікаў імшы ў сьвятой камуніі найніжэйшы. Гэта можа сьведчыць пра большую павагу да сакрамэнту камуніі.

- лічыць ксёндз Садонь.

У параўнаньні з 80-мі гадамі, у сьвятых імшах удзельнічае на 10% менш вернікаў. Паводле дадзеных, на 10 жанчынаў-удзельніцаў сьвятой імшы прыходзіцца 6 мужчынаў.


„Айцец свабодных людзей”  - першая кніжка пра прымаса Вышыньскага

Жыцьцё Прымаса тысяччагодзьдзя, гэта дасканалы сцэнар для кінастужкі, - лічыць Павал Зухневіч, аўтар першага біяграфічнага рамана пра кардынала Стэфана Вышыньскага.

Кніжка пад загалоўкам „Айцец свабодных людзей” нядаўна трапіла ў польскія кнігарні.

Як падкрэсьлівае яе аўтар, гісторыя - гэта важны фон апісанага ў кніжцы жыцьця прымаса, які тут прадстаўлены як надзвычай моцны чалавек.

Павал Зухневіч: Чалавек, які ўмеў быць адважным, умеў жартаваць, быць патрабавальным, адначасова паблажлівым і міласэрным у дачыненьні да тых, якія яму здрадзілі. Ён быў чалавекам, які не баяўся. Ён стаяў перад сапраўднымі выклікамі й не ўцякаў ад іх. У ім была надзея й глыбокая вера ў тое, што, нягледзячы на паразу, трэба імкнуцца наперад.

- сказаў Павал Зухневіч.

У сваёй кніжцы ён паказвае, між іншым, умовы падпісаньня прымасам Вышыньскім пагадненьня з камуністычнымі ўладамі, што не сустрэла зразуменьня ані сярод значнай часткі палякаў, ані ў Ватыкане.

Гэта было першае пагадненьне з ўрадам камуністычнай краіны, у якім касьцёл абяцаў ня ўмешвацца ў палітыку, а дзяржава абяцала захаваць заняткі рэлігіі ў школах, не зачыняць духоўныя сэмінарыі, манастыры, каталіцкія газэты ды ня ўводзіць забароны на паломніцтвы ў месцы рэлігійнага культу.

Дзякуючы гэтаму ў Польшчы не было закрыцьця манастыроў ці духоўных сэмінарыяў, як гэта адбылося ў іншых камуністычных краінах Цэнтральнай Эўропы.

Павал Зухневіч паказвае жыцьцё кардынала Стэфана Вышыньскага з моманту, калі ён быў яшчэ звычайным ксяндзом падчас ІІ свайны.

Ксёндз Вышыньскі стаў біскупам пасьля вайны, а прымасам  - у 1948 годзе, пасьля сьмерці Варшаўскага й Гнезьненскага мітрапаліта, тагачаснага прымаса кардынала Аўгуста Глёнда.

Пакістан: пераслед прадстаўнікоў рэлігійных меншасьцяў

Хрысьціяны ў Пакістане падвяргаюцца перасьледам і рэпрэсіям, - гаворыцца ў справаздачы „Question of Faith”, падрыхтаванай „Jinnah Institute” – адным з найважнейшых пакістанцкіх аналітычных цэнтраў.

Дакумэнт прысьвечаны сытуацыі рэлігійных меншасцяў у Іслямскай Рэспубліцы Пакістан, а яго аў0тарамі зьяўляюцца аналітыкі зь іслямскага асяродзьдзя.

Нягледзячы на тое, што прадстаўнікі рэлігійных меншасьцяў поўнасьцю атаесамліваюцца з пакістанскай дзяржавай ды народамі й этнічнымі грамадзкасьцямі краіны, яны падвяргаюцца перасьледам з-за рэлігіі, лічаць аўтары справаздачы. Гэтаму, паводле іх, спрыяе як заканадаўства, так і прабелы ў законах, якія мусульманская большасьць выкарыстоўвае для ціску на меншасьці. Адным з элемэнтаў мясцовага заканадаўства, якое спрыяе згаданай зьяве, зьяўляецца закон „аб блюзьнерстве супраць ісляму”.

Паводле згаданага дакумэнту, сытуацыя рэлігійных меншасьцяў у Пакістане (хрысьціянаў, індусаў ці чальцоў рэфармісцкіх іслямскіх рухаў) пастаянна пагаршаецца.


Гродзенская дыяцэзія запрашае на парафіяду дзяцей і моладзі

З 14 па 17 чэрвеня ў гарадзенскай парафіі Найсьвяцейшага Адкупіцеля (мікрараён Дзевятоўка) пройдзе ІІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Гарадзенскай дыяцэзіі.

Дэвіз сёлетніх спаборніцтваў - „Божая Міласэрнасць — адзіная надзея сучаснага сьвету”.

Парафіяда будзе складацца з традыцыйных раздзелаў: „Сьвятыня”, „Тэатр”, „Спорт».

Catholic.by/аз

Падрыхтавала Анна Задрожна