• Мінэканомікі: Інфляцыя расьце, ВУП зьменшыцца
  • 29.06.2011

Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што, згодна з пэсімістычным прагнозам, тэмп росту ВУП у Беларусі ў 2011 годзе зьнізіцца да 1-3% з 7,6% у 2010 годзе.

“Запаволеньне тэмпаў росту ВУП у Беларусі ў гэтым годзе будзе абумоўлена маштабамі сьціску ўнутранага попыту, у тым ліку - скарачэньня дзяржпраграм” – заявіў міністар.

І гэта не апошняя дрэнная навіна ад міністра. У Беларусі, паводле вынікаў першага паўгодзьдзя, інфляцыя складзе 33-34%. Міністр даў зразумець, што ў Беларусі ня варта чакаць адміністрацыйнага павышэньня заробкаў з мэтай кампэнсацыі скачкападобнай інфляцыі.

дг