• Сёньня Беларусь адзначае Дзень незалежнасьці
  • 03.07.2011

Беларусі навязваюць бессаромны сцэнар каляровых рэвалюцый. Аднак я гэткіх рэвалюцый у Беларусь не дапушчу – заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас выступленьня з нагоды Дня незалежнасьці.

Сёньня Беларусь адзначае дзяржаўнае сьвята.  З гэтай нагоды ўлады падрыхтавалі вайсковы парад, які апоўдні прайшоў па вуліцах Менска. На парад прыбыў Аляксандр Лукашэнка з сыном Колем.

У сваім выступе Лукашэнка папярэдзіў, што з-за мяжы цяпер ідзе эскаляцыя інфармацыйнай інтэрвэнцыі, шальмаваньне, эканамічныя санкцыі, супраць краіны ўжываецца зброя масавага інфармацыйнага паражэньня.

Пасьля войска па вуліцах беларускай сталіцы прайшлі таксама беларускія спартоўцы. Урачыстасьці завершацца шматлікімі канцэртамі й фэстамі.

Тым часам апазыцыйныя дзеячы запланавалі на сёньня тры масавыя акцыі пратэсту.

аз