- У Познані зьбіраюць подпісы
- 13.11.2005
Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтар у Познані сумесна з Незалежным Студэнцкім Задзіночаньнем (Познань) пачаў збор подпісаў супраць вяшчаньня радыё Deuthe Welle ў Беларусь па-расейску.
Збор подпісаў спалучаны з інфармацыйнай акцыяй вакол вяшчаньня ў Беларусь і нямецкага падыходу да беларускага пытаньня.
Як паведамляе старшыня Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру Віталь Воранаў, плянуецца правядзеньне акцыі ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Познані і збор больш як тысячы подпісаў, якія будуць перасланыя у Эўрапейскую Камісію ды офіс нямецкай радыёстанцыі.
Завяршэньне збору подпісаў адбудзецца 16 лістапада на маніфэстацыі з нагоды Дня салідарнасьці.