• „Стоп цэнзуры ў літаратуры”
  • Audio4.24 MB
  • 02.04.2011

 

Вольфанг Тэмплін

Учора ў  Варшаве ў цэнтры культуры „Nowy Wspaniały Świat” адбыўся вечар беларускай рэпрэсаванай літаратуры. Сустрэча пад назвай „Стоп цэнзуры ў літаратуры”  была зладжаная пры падтрымцы фонда імя Гейнрыха Бёля.

Падчас сустрэчы адбыўся паказ слайдаў, на якіх былі прадстаўленыя падзеі, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі, што адбыліся ў сакавіку 2006 года.  На вечарыне прагучалі творы беларускіх літаратараў, якія патрапілі ў гэтак званы чорны сьпіс забароненых творцаў, у прыватнасьці, Т.Сапач, У. Някляева, В. Быкава, А. Разанава, А. Вольскага, А. Хадановіча  ды Ў. Арлова.

На сустрэчы з кароткімі прамовамі выступілі Вольфанг Тэмплін - былы ўсходненямецкі апазіцыянер і дырэктар варшаўскага офіса „Фонду імя Гейнрыха Бёля”, старшыня польскага PEN- клюбу Адам Паморскі ды беларускі грамадзкі дзеяч Франак Вячорка.

Франак Вячорка

Франак Вячорка, адказваючы на пытаньне, якім чынам можна змагацца з рэжымам, зазначыў, што самае галоўнае - гэта перамагчы ўласны страх.

На сустрэчу прыйшло шмат маладых людзей, якія цікавяцца беларускай праблематыкай.

Студэнтка: Я даведалася пра сустрэчу на факультэце. Я зьяўляюся студэнткай трэцяга курсу беларускай філялогіі й таму я вырашыла прыйсьці сюды, каб мець магчымасьць даведацца шырэй пра рэчаіснасьць беларускай літаратуры.  Уражаньні ад сустрэчы вельмі пазытыўныя. Я думаю, што такіх сустрэчаў патрэбна больш, бо яны даюць сьвежы погляд на беларускую літаратуру. Я тут убачыла, што людзі пачынаюць сурьёзна цікавіцца гэтай літаратурай і што яна сапраўды існуе.

Напрыканцы вечарыны  быў паказаны фільм пра пасьлявыбарчыя падзеі ў Менску 19 сьнежня мінулага году й пра мэханізмы прапаганды беларускага рэжыму.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ПМK