• Сучасная нармалізацыя правапісу
  • Audio0 KB
  • 24.05.2005
Пытаньне ўнармаваньня клясычнага правапісу беларускай мовы цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў ставалася штораз больш надзённым. Урэшце ім заняліся спэцыялісты — найбольш вядомыя ў Беларусі мовазнаўцы й прыхільнікі клясычнага правапісу: Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка, якія ўвайшлі ў працоўную групу па стварэньні Збору правілаў беларускага клясычнага правапісу.

У панядзелак у Mенску адбылася прэзэнтацыя кнігі “Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў: Сучасная нармалізацыя”. Яе важнасьць хаця б у тым, што ніхто цягам дзесяцігодзьдзяў не займаўся нармаваньнем сапраўднай жывой мовы ў Беларусі.

Пра плён сваёй працы апавядае адзін з аўтараў кнігі Зьміцер Саўка.