Найлепшыя пажаданьні Валянціне Церашковай

16 чэрвеня мінула 47 гадоў з моманту палёту ў космас першай жанчыны-касманаўта.

Савецкі касманаўт Валянціна Ўладзімераўна Церашкова была абраная сярод некалькіх соцен кандыдатак пілётам касьмічнага карабля Васток-5, які вынес яе ў космас 16 чэрвеня 1963 году. Над зямлёй Церашкова правяла трое сутак.

Палёт Церашковай меў настолькі вялікае значэньне, што ў ЗША радыёпаведамленьне пра ейную місію паўтаралі як асабліва пільную навіну. Касманаўтка акружыла зямны шар 48 разоў і пасьля шчасьлівага прызямленьня была ўзнагароджана тытулам Героя Савецкага Саюза.

Валянціна Церашкова была першым цывільным астранаўтам у космасе: яе, як і іншых жанчын-кандыдатаў, прынялі ў Ваенна-паветраныя сілы толькі з-за патрабаваньняў адбору.

З гэтага часу ў космас паляцела некалькі дзясяткаў жанчынаў-касманаўтаў, але надалей яны складаюць крыху больш за 10% ўсіх астранаўтаў. Цягам апошніх гадоў перавага мужчынаў у космасе зьмяншаецца. У красавіку можна нават гаварыць пра рэкорд – пасьля старту касьмічнага карабля Discovery ў космас трапілі адначасова чатыры жанчыны. 

Тым часам Валянціна Церашкова, якой сёньня 73 гады, надaлей марыць пра косьмічныя падарожжы.

 

ААН крытыкуе польскі спосаб лячэньня наркаманіі

Пры лячэньні наркаманіі ў Польшчы надзвычай рэдка выкарыстоўваецца замяняльная тэрапія мэтадонам альбо праводзіцца неадпаведным чынам, - гэта адна з высноваў рапарту адмысловага прадстаўніка ААН.

Прадстаўнік ААН Ананд Гровэр правяраў, між іншым, польскую сыстэму лячэньня залежнасьці ад наркотыкаў. Паводле яго, польскія тэрапэўты надта рэдка выкарыстоўваюць замяняльны мэтад, які зводзіцца да дазіраваньня пацыентам субстанцыі, якая называецца мэтадон.

Мэтадонавая замяняльная тэрапія заключаецца ў дазіраваньні пацыенту канкрэтных дозаў мэдатону. Гэта магчыма ў сувязі з уласьцівасьцямі згаданай субстанцыі, якая дазваляе бясьпечна замяніць асноўныя віды наркотыкаў.

Як пераконвае Марта Гашыньска, старшыня Асацыяцыі пацыентаў замяняльнай тэрапіі, для ёй асабіста менавіта згаданы мэтад аказаўся пасьпеховым спосабам у барацьбе з нарказалежнасьцю.

Марта Гашыньска: Раней я шматразова удзельнічала ў розных антынаркатычных тэрапіях, але мне ніколі не ўдалося поўнасьцю вылячыцца. Дзякуючы тэрапіі з выкарыстаньнем мэтадону мне ўдалося вярнуцца да нармальнага жыцьця, атрымаць назад маіх дзяцей і знайсьці працу.

Адначасова Марта Гашыньска згаджаецца з высновай рапарту, што ў Польшчы згаданая тэрапія праводзіцца неадпаведным чынам.

Марта Гашыньска: Праблема заключаецца ў тым, што наркаманы мусяць штодзённа прыходзіць ў шпіталь альбо цэнтар лячэньня па дозу леку, які ў Польшчы выдаецца выключна да поўдня. Гэта ўскладняе нармальную працу й вучобу, бо нямногія працадаўцы гэта разумеюць, і маглі б згадзіцца на штодзённую адсутнасьць працаўніка на арэсьлены час на працы.

Мэтадон ліквідуе пачуцьцё наркатычнага голаду, які зьяўляецца асноўнай прычынай вяртаньня да залежнасьці. Апрача таго, ён пасьпяхова стрымлівае эфэкт эўфарыі, таму кожная спроба спыненьня тэрапіі дадатковай дозай наркотыку не дае чаканых наркаманам вынікаў. Сыстэматычнае прыманьне леку дае магчымасьць нармальна дзейнічаць і жыць у грамадзтве.

Апрача таго, паводле аўтараў рапарту ААН, палякі за шмат увагі зьвяртаюць на пакараньне наркаманаў за ўтрымліваньне наркотыкаў, а малую на лячэньне залежных людзей.

Прадстаўнік ААН прыехаў ацэньваць лячэньне наркаманіі ў Польшчы па запрашэньню польскага ўраду.


 

Новыя пляны амэрыканскай энэргетыкі

Барак Абама хоча адкрыць новы разьдзел у гісторыі амэрыканскай энэргетыкі.

Падчас свайго візыту ў Мэксыканскім заліве прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі заклікаў перш за ўсё чальцоў сваёй партыі падтрымаць разьвіцьця чыстых энэргатэхналёгіяў.

З пашкоджанай нафтаплятформы кожны дзянь у воды затокі трапляе каля 35 тысячаў барэляў нафры. Канцэрн BP выпампоўвае толькі частку сыравіны, але прэзыдэнт Абама, які ўжо чацьвёрты раз наведаў згаданы рэгіён, не сумняецца ў памеры экалягічнай катастрофы. „Мы апынуліся перад найбольшай экалягічнай катастрофай ў гісторыі нашай краіны”, - сказаў амэрыканскі прэзыдэнт. Ён нагадаў таксама пра тысячы суднаў і дзясяткі тысячаў людзей, якія змагаюцца з выцёкам нафты. У такой сытуацыі Барак Абама пераконвае, што варта сур’ёзна задумацца над выкарыстаньнем аднаўляльных крыніцаў энэргіі.

 

Марсіянскі экспэрымэнт пад Масквой

Пад Масквой праходзіць адна з найважнейшых касьмічных місіяў XXI стагодзьдзя. Шэсьць  касманаўтаў-аматараў зачыніліся ў адмысловай капсуле й робяць выгляд, што ляцяць на Марс.

Праект мае вельмі сур’ёзны характар. Ён называецца Марс-500. Ягоныя ўдзельнікі зачыніліся ў сымулятары касьмічнага карабля, дзе застануцца цягам паўтара году. У сымуляраты няма вокнаў. Усё харчаваньне й вада былі дастаўленыя на борт перад пачаткам місіі. Экіпаж уяўнага парому будзе кантактавацца зь „зямлёй” пры дапамозе электроннай пошты. У склад экіпажу ўваходзяць трох расейцаў, француз, кітаец і італьянец.

Мэтай экспэрыманту зьяўляецца выяўленьне нестандартных сытуацыяў, якія могуць узьнікнуць падчас сапраўднага палёту. Усе ўдзельнікі праекту атрымаюць па 3 мільёны расейскіх рублёў.

Навукоўцы падкрэсьліваюць, што гэта вельмі важны экспэрымэнт, бо перад сапраўдным палётам на Марс трэба праверыць, як будзе паводзіць сябе цела й мозг чалавека падчас 500-дзённай ізаляцыі. 

А.З.

Здымкі: pl.wikipedia.org