“Сонечны” самалёт не паляцеў

Палёт самалёта швайцарскага вынаходніка Бэртранда Пікарда, якога ў рух прыводзіць сoнечная энэргія, не адбыўся. Машына не стартавала па тэхнічых прычынах.

Пробны палёт, які павінен быў працягвацца 24 гадзіны, адкліканы з прычыны дэфэкту навігацыйнай тэхнікі.

Нагадаем, у „сонечным” самалёце толькі адно месца ў кабіне – для пілёта. Ягоная вага не перавышае вагі легкавога аўтамабіля, але паверхня крылаў набліжанy да Airbusa A340. Да гэтай пары самалёт адбыў 10 пробных палётаў.


Недастатак вады ў Паўднёвай Азіі

Цягам бліжэйшых 20 гадоў краінам Паўднёвай Азіі пагражае катастрафічны недахоп вады, лічаць аўтары індыйскага рапарту на тэму водных рэсурсаў згаданай часткі сьвету.

Гэткая сытуацыя, у ацэнцы навукоўцаў, давядзе да недахопаў харчаваньня й міграцыі насельніцтва ў небывалым да гэтай пары маштабе.

Паводле дадзеных рапарту, прадстаўленага падчас Сусьветнага тыдня вады ў Сінгапуры, у выніку недастатковай колькасьці вады вытворчасьць рысу ў Кітаі й Індыі да 2050 году ўпадзе на 50%. Гэта прымусіць згаданыя краіны імартаваць 200-300 мільёнаў тонаў рысавага зерня.

Зьніжэньне ўзроўню вады ў рэках, якія пачынаюцца ў Гімалаях, закрануць галоўным чынам жыхароў Індыі, Кітаю, Бангладэшу, Пакістану й Нэпалу. Паводле агульных ацэнкаў, гэта прымусіць да міграцыі каля 100 мільёнаў людзей. Суперніцтва за тэрыторыі, на якіх захаваюцца дастатковыя водныя рэсурсы, можа давесьці да ўзброеных канфліктаў. У басейнах найбольшых рэкаў паўднёвай Азіі жыве больш за 1,5 мільярда людзей. 

Спазьняецца дажджавая пара

Тым часам у бліжэйшай пэрспэктыве Індыя будзе прымушана змагацца зь іншым відам недахопу вады. Гаворка ідзе пра зьмяншэньне колькасьці штогадовых дажджоў-мусонаў.

Мэтэаралягічныя службы згаданай краіны паведамілі, што дажджы на паўночы Індыі спазьняюцца як мінімум на тыдзень. Большасьць індыйскіх фэрмэрскіх гаспадарак ня мае штучнага арашэньня, а плёны залежаць выключна ад колькасьці мусонаў.

Яшчэ нядаўна мясцовыя сыноптыкі прадугледжвалі, што сёлетнія ападкі ня будуць меншыя за сярэднюю колькасьць цягам некалькіх гадоў. Аднак на бягучым тыдні былі прадстаўленыя прагнозы, паводле якіх мусоны спазьняюцца на паўночную частку краіны. Гэта вельмі занепакоіла мясцовых сялян.

Ужо леташні слабы мусон адмоўна паўплываў на плёны й давёў да выразнага павышэньня цэнаў на харчаваньне. Чарговы некарысны год можа толькі паглыбіць згаданыя праблемы.

Дажджавая пара працягваецца ў Індыі ад чэрвеня да верасьня. У згаданай краіне ад вынікаў сельскай гаспадаркі залежыць эканамічная сытуацыя 60% грамадзянаў краіны, у якой жыве 1 мільярд 300 мільёнаў чалавек.


Лідэры больш гаварлівыя!

Што вырашае пра выбар лідэра ў групе? Інтэлігенцыя? Спрыт? Зьнешні выгляд? Магчыма, гэта таксама. Аднак асноўнае значэньне мае самаўпэўненасьць і ….гаварлівасьць.

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўнівэрсытэту запрасілі дасьледаваныя асобы да працы ў калектывах і папрасілі ў іх стварыць бізнэс-плян. Пазьней кожны са згаданых людзей ацэньваў астатніх чальцоў калектыву па інтэлігэнцыі й падыходу да заданьня. Аказалася, што найбольш балаў набралі асобы, якія падчас працы ў групе гаварылі найбольш, нават, калі ў дзеяньнях, якія патрабавалі матэматычных здольнасьцяў, выпадалі горш, чым астатнія чальцы калектыву. Таксама пазьнейшая праверка вынікаў іх тэставаньня на заканчэньне вучобы пацьвердзіла, што асобы з найбольшай колькасьцю балаў зусім не былі лепшыя, чым іншыя чальцы групы.

Паводле навукоўцаў, лідэры былі самаўпэўненыя і ўмелі здамінаваць сытуацыю такім чынам, каб ніхто не падвяргаў сумневам іх выказваньняў.


Памёр Mr. Swatch

У панядзелак памёр Нікалас Гаек – заснавальнік фірмы „Swatch”, якая выратавала швайцарскі рынак вытворчасьці гадзіньнікаў.

У 80-х гадох Гаек, якога пазьней сталі называць Mr. Swatch, тады ўласьнік дарадчыцкай фірмы, атрымаў ад банкаў даручэньне ліквідаваць дзьве швайцарскія кампаніі па вытворчасьці гадзіньнікаў, якія апынуліся на мяжы банкруцтва ў сытуацыі рашучага наступленьня на рынак танных азіяцкіх прадуктаў.

Аднак Нікалас Гаек замест закрыць фірмы загадаў ім аб’яднацца й значна панізіць кошт вырворчасьці. Ён увёў таксама на рынак характэрныя ўзоры гадзіньнікаў і здолеў спалучыць масавую вытворчасьць з прэстыжам „швайцарскага гадзіньніка”.

З часам бізнэсмэн купіў больш за палову акцыяў, створанай сабой фірмы „Swatch, і стаў ейным дырэктарам.

У 1998 годзе Гаек запраектаваў таксама гарадзкі малалітражны аўтамабіль Smart.

Ад 2003 году фірмай ”Swatch Group” кіраваў ягону сым, Нік.

Нікалас Гаек памёр ва ўзросьце 82 гадоў.


А.З.

Здымкі: pl.wikipedia.org