35-я гадавіна першай міжнароднай касьмічнай місіі

35 гадоў таму пачалася першая міжнародная касмічная місія. Каманды савецкага карабля Саюз 19 і амэрыканскага Apollo 18 сустрэліся на зямной арбіце.

Супольная касьмічная праграма была вынікам палітыкі адлігі між Савецкім Саюзам і ЗША. Пачатак місіі Саюз-Apollo  трансьляваўся ў прамым эфіры тэлестанцыяў па абодвух баках жалезнай заслоны.

Падчас згаданай місіі амэрыканскія касманаўты гаварылі па-расейску, а расейскія – па-ангельску. Спалучэньне касьмічных караблёў адбылося падчас палёту над тэрыторыяй Галяндыі.

Амэрыканска-савецкая місія запачткавала супрацу абедзьвюх дзяржаваў у космасе. Аднак наступленьне Савецкага Саюзу на Афганістан у 1979 годзе выклікала напружаньне між Масквой і Вашынгтонам, вынікам чаго было суперніцтва ў галіне ўзбраеньня, у тым ліку таксама ў космасе. На чарговы супольны праект трэба было чакаць ажно да распаду Савецкага Саюзу. Цяпер ЗША й Расея фінансуюць будаўніцтва й дзейнасьць Міжнароднай касьмічнай станцыі.

Ісьляндзкі вулькан супакоіўся

Выбух вулькана ў Ісьляндыі, які прычыніўся да вялізных праблемаў эўрапейскіх авіялініяў, скончыўся – паведаміла Швэдзкае радыё са спасылкай на заяву мясцовых навукоўцаў.

Цяпер зь ягонага кратэра вывяргаецца ўжо не вульканічны попел, а толькі пара. “Нельга выключыць магчымасьці аднаўленьня яго актыўнасьці, але гэтым разам яна хутчэй за ўсё скончылася”, — паведамляюць супрацоўнікі сэйсмалягічнага інстытуту ва Ўпсале.

Экспэрты адзначаюць, што таксама чарговы вулькан Катла, які пагражаў выбухам, не праяўляе ніякіх прыкметаў. актыўнасьці.

Інтэлігентная перавязка

Брытанскія навукоўцы запрэзэнтавалі інтэлігентную перавязку, якая павінна перш за ўсё дапамагчы ў лячэньні рознага роду апёкаў скуры.

Апечаным асобам пагражаюць рознага роду інфэкцыі. Найбольш небясьпечным зьяўляецца гэтак званы пасьлятраўматычны шок, які можа давесьці нават да сьмерці хворага.

Паводле брытанскіх навукоўцаў, новая перавязка павінна зьменшыць згаданую рызыку. Гаворка ідзе пра тое, што перавязка рэгіструе ўзьнікненьне магчымай інфэкцыі й неадкладна дазіруе антыбіётык. Гэта адбываецца зусім аўтаматычна, безь ніякага дачыненьня чалавека.

Самае важнае, што ў момант зафіксаваньня інфэкцыі перавязка мяняе свой колер, інфармуючы такім чынам лекара й пацыента пра тое, што нешта дрэннае адбываецца з ранай.

Інтэлігентная перавязка можа пасьпяхова выкарыстоўвацца да лячэньня іншага роду раненьняў, у тым ліку таксама ваенных.

Дасьледаваньні над інтэлігентнай перавязкай аплочвала Эўрапейская камісія.  

Замена купала на папсаванай плятформе BP

Посьпехам закончылася апэрацыя замены купала, які адпампоўваў выцек нафты ў Мэксыканскім заліве.

Канцэрн BP аднак перасьцерагае, што новая сыстэма можа не задзейнічаць. Нафта, якая выцякае з пашкоджанай сьвідравіны, дзякуючы старому купалу часткова адпампоўвалася на паверхню. Новы купал павінен альбо затрымаць выцек, альбо адпампоўваць яшчэ больш нафты, чым стары. Аднак канцэрн не гарантуе посьпеху, паясьняючы, што падобная тэхналёгія, пакуль не тэставалася на гэткай глыбіні – большай, чым 1500 мэтраў.

Нагадаем, разьлітая нафта дасягнула ўзьбярэжжа ўсіх пяці штатаў ЗША, разьмешчаных у рэгіёне заліву.

Выцек, які пачаўся 20 красавіка, гэта найбольшая экалягічная катастрофа ў гісторыі ЗША.

А.З.

Здымкі: pl.wikipedia.org