• Трагічны вынік пажару ў ірацкім гатэлі
  • 16.07.2010

Колькасьць сьмяротных ахвяраў пажару на поўначы Іраку вырасла да 40. 23 параненыя асобы знаходзяцца ў шпіталі.

Да трагедыі дайшло ў адным зь мясцовых гатэляў позьнім вечарам, калі многія госьці гасьцініцы спалі. Пажарнікі доўга не маглі справіцца з агнём. Некаторыя з ахвяраў, уцякаючы ад агню, кідаліся з вокнаў. Сярод забітых і параненых ёсьць дзеці й іншаземцы.