• Канг Кек Леу асудзілі на 30 гадоў турмы
  • 26.07.2010

Да 30 гадоў турэмнага зьняволеньня Трыбунал ААН прыгаварыў у Камбоджы аднаго з супрацоўнікаў дыктатара Пола Пота Канг Кек Леу, якога называлі „галоўным палачом рэжыму”. Апошнія 10 гадоў Канг Кек Леу правёў за кратамі. Трыбунал прызнаў, што 5 зь іх былі незаконнымі, таму прысуд вынесены на 30 замест 35 гадоў.

За часоў рэжыму Пола Пота Канг Кек Леу працаваў начальнікам вязьніцы, дзе былі забіты 20 тысяч чалавек, сярод іх жанчыны й дзеці. Начальнік турмы асабіста ўдзельнічаў у катаваньнях і забойстах. У вязьніцы быў звычай, каб кожнаму чалавеку яшчэ пры жыцьці, а потым пасьля сьмерці рабіць здымкі. Здымкі былі доказам „пасьпяховай” барацьбы з камуністычным рэжымам.

Цягам 20 гадоў Канг Кек Леу хаваўся ў джунглях пад іншым прозьвішчам. Аднак яго апазнаў брытанскі рэпартэр. Пасьля затрыманьня палач прызнаў сваю віну.

Lenta.ru