• У Пакістане ў выніку паводкі загінула прынамсі 1,5 тысячы чалавек
  • 09.08.2010

У Пакістане ў выніку паводкі загінула прынамсі 1,5 тысячы чалавек. Прычынаю катастрофы сталі надзвычай моцныя мусонныя дажджы. На пачатку паводка ахапіла паўночныя рэгіёны краіны, але цяпер хваля перасоўваецца на поўдзень.

Тысячы людзей эвакуіруюць зь небясьпечных рэгіёнаў, аднак у многія месцы дапамога не трапляе. Гэтая паводка лічыцца ў Пакістане найгоршаю за ўсю гісторыю краіны.

Паводле падлікаў прадстаўнікоў ААН, Пакістану будуць патрэбныя прынамсі некалькі мільярдаў даляраў, каб ліквідаваць наступствы няшчасьця й паставіць краіну на ногі.