Гэтым летам мы назіраем нетыповыя зьявы ў надвор’і. Пажары, якія зазвычай бушавалі ў Грэцыі ці на Балканах, перанесьліся ў цэнтральную частку Расеі. Варта зазначыць, што сёлетнія тэмпературы даходзяць да +40 градусаў Цэльсія, што зьдзіўляе й непакоіць сыноптыкаў. У сваю чаргу, Заходняя Эўропа ў літаральным сэнсе гэтага слова апынулася пад вадой.
Пра нештодзённыя прыродныя зьявы мы размаўляем з прафэсарам Міраслава Ментусам, кліматолягам з польскага Інстытуру мэтэаралёгіі й водных рэсурсаў.
Чаму так адбываецца? Ці гэта сэзонная прыродная анамалія, а, можа, да такіх зьяваў трэба прызвычайвацца?
Міраслаў Ментус: Я хачу прыгадаць, што яшчэ некалькі гадоў таму ў Гішпаніі й Францыі бушавалі пажары, якія знішчалі ўсё навокал. Мы таксама мелі вялізарны пажар у ваколіцах Чанстаховы, які зьнішчыў значную частку ляснога комплексу. Пажары заўсёды паяўляюцца ў выніку натуральных прычынаў. У першую чаргу гэта высокая тэмпэратура, якая трымаецца доўгі час. А гэта ў сваю чаргу выклікае празьмернае высушэньне лясной подсьцілкі ці травы на лугах, а тады вельмі хутка можа дайсьці да самападпаленьне. На дадатак, калі вельмі суха й дзьме вецер, пажары вельмі хутка пераносяцца на іншыя тэрыторыі. Пажары не зьяўляюцца адметнасьцю летняй пары году ў Эўропе. Вялікя пажары бываюць у Аўстраліі ці ЗША, але маюць тыя ж самыя прычыны.
Сёлета ня толькі пажары нішчаць Эўропу. Чарговым стыхійным бедзтвам зьяўляюцца паводкі.
Міраслаў Ментус: Сапраўды, як вы сказалі, Заходняя Эўропа апынулася пад вадой. Вядома, што летам ва ўмераных геаграфічных шыротах фіксуюцца вялікія колькасці ападкаў. Альбо ўмераныя ападкі назіраюцца доўгі час. Мімавольна гэтыя ападкі спрычыняюцца да павышэньня ўзроўню вады ў рэках. У шматлікіх краінах была праведзена штучная рэгуляцыя рачных берагоў. Акрамя гэтага, моцна разьвілася інфраструктура. На дадатак, вырубка лясоў, заняцьцё пастбішчаў пад палі, усё гэта спрычынілася да таго, што вадзе значна прасьцей з нахіленых плоскасьцяў сплываць уніз і разьлівацца па ручаях і рэках. І напэўна ў нейкім месцы вада выйдзе зь берагоў і затопіць тэрыторыю. Зь іншага боку, вядома, што рэкі заўсёды выходзілі зь берагоў і гэта была натуральная зьява. Аднак страты былі меншыя. А ўсё таму, што людзі пачалі займаць пад будову тэрыторыі ля самых берагоў вадаёмаў. Можа, гэта й прэстыжна мець дом на беразе ракі, але ня вельмі практычна. Замест таго, каб адыходзіць ад вады, чалавек ідзе ў кірунку вады й займае тэрыторыі, якія заўсёды былі заліваныя падчас паподкі ці іншых натуральных зьяваў. Паколькі мы абагачаемся як грамадзтва ў цэлым, узрастаюць кошты зямлі й інфраструктуры. Але кошты адбудовы зьнішчэньня могуць быць значна вышэйшыя.
Ці можна нейкім чынам зьвязваць гэтыта прыродныя зьявы з кліматычнымі зьменамі?
Міраслаў Ментус: Шмат гэтых характэрыстыкаў непасрэдна зьвязна з глябальным ацяпленьнем клімату, зьвязным з антрапагеннай дзейнасьцю чалавека. Галоўным чынам гэта зьвязана з выкарыстаньнем вадкага паліва, у выніку чаго наступае павышаны выкід у паветра вуглевадароду ці мэтану. Я гавару павышаны, паколькі трэба памятаць, што ў атмосфэры ёсьць такія газы, як вуглевадарод ці мэтан у натуральных умовах, дзякуючы ім натуральная тэмпература Зямлі складае +14 градусаў па Цэльсію. Калі б забраць гэтая натуральныя газы з атмосфэры, то тэмпература была б -18 градусаў. Паколькі чалавек несупынна пастаўляе дадатковую колькасьць газаў у атмасфэру, то вуглевадарод трымаецца блізка паверхні Зямлі ў ніжнім слаі, называным стратасфэрай, і гэты слой награваецца вельмі хутка. Павышэньне атмасфэрнай тэмпературы адпаведна павышае ўзровень воднага пару ў атмасфэры, а гэта выклікае павышаныя ападкі. Мы назіраем павышэньне ўзроўню ападкаў як у глябальным, так і ў рэгіянальным маштабе. Гэта своеасаблівая мазаіка зьменаў, ёсьць тэрыторыі, дзе назіраецца павышэньне ўзроўню ападкаў, ёсьць тэрыторыі, дзе назіраецца паніжэньне.
З вышэй сказанага можна зрабіць выснову , што глябальны працэз ацяпленьня клімату пачаўся ўжо даўно, а ці яго можна нейкім чынам спыніць, альбо прынамсі спавольніць?
Міраслаў Ментус: Глябальнае ацяпленьне пачалося й гэтага працэсу ніхто не спыніць пры дапамозе націсканьня адной кнопкі. Гэты працэс можна спавольніць, і спавольніць вельмі выразна. Прынамсі затрымаць выдзяленьне ў паветра вуглевадароду. Кліматычныя зьмены будуць адбывацца цягам XXІ і XXІІ стагодзьдзяў. Дасьледаваньні сьведчаць пра тое, што яно закончыцца пад канец XXІІ стагодзьдзя й тэмпература ўстабілізуецца на новым, вышэйшым узроўні. Узровень мора будзе стабілізавацца чарговыя сто гадоў. Для мяне, навукоўца, сытуацыя выглядае адназначна: калі ёсць прычына нейкага працэсу, то каб затрымаць ці зьменшыць наступствы, трэба зрабіць усё магчымае, каб зьліквідаваць прычыну.
Існуе тэорыя, што ўсьлед за глябальным ацяпленьнем можа прыйсьці глябальнае ахаладжэньне клімату, наступствам якога можа быць чарговы ляднік. Ці гэта рэальна, ці гэтую тэорыю трэба разглядаць у якасьці фантастыкі?
Міраслаў Ментус: Аналізуючы гісторыю зямнога клімату з пэрспэктывы геалягічных працэсаў, зьмены клімату адбываліся ўвесь час. Былі кароткатэрміновыя этапы ацяпленьня, і доўгатэрміновыя этапы ахаладжэньня ўключна зь ледніковымі пэрыядамі. Цу існуе такая магчымасьць у сучасным сьвеце, рызыка паяўленьня ледніка? Напэўна не ў XXІ стагодзьдзі. Існуе шмат працаў, дзе гаворыцца, што нягледзячы на ўзрост фактараў, якія павялічваюць цеплавы эфэкт у атмосфэры, але тыя ж самыя аўтары пішуць, што раптоўнае ахаладжэньне клімату да канца XXІ стагодзьдзя амаль немагчыма.
Гутарыла Караліна Русіновіч