Чэскі інстытут дасьледваньня таталітарных рэжымаў апублікаваў збор дакумэнтаў, датычных наступленьня войскаў Варшаўскага дагавору на Чэхаславакію. Сёньня мінае 42-я гадавіна падзеяў з 1968 году.
Гэта каля 1 400 старонак дакумэнтаў савецкіх сакрэтных службаў, якія ахопліваюць пэрыяд ад сакавіка 1968 да верасьня 1969 года. Больш за адна трэцяя дакумэнтаў датычыць першага тыдня пасьля наступленьня.
Апублікаваныя матэрыялы чэскі Інстытут дасьледваньня таталітарных рэжымаў атрымаў у сьнежні мінулага году з архіваў спэцслужбаў Украіны.
Праская Вясна – гэта кароткі момант палітычнай лібэралізацыі w Чэхаславакіi, які пачаўся 5 студзеня 1968 году. Грамадзтва жыло спадзяваньнямі на зьмены існуючай сыстэмы й на ўвядзеньне дэмакратычных рэформаў. Гэты гістарычны момант адлігі доўжуўся да ночы з 20 на 21 жніўня 1968 году, kali 250 тысяч жаўнераў узброеных сілаў Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў zhadanuju krainu.
У акцыі пад кодавым назовам „Апэрацыя Дунай” прымалі ўдзел узброеныя сілы пяці краін Варшаўскай дамовы: Савецкага Саюзу, Баўгарыі, ГДР, Вугоршчыны й Польшчы.