Сёньня мы адправімся ў гістарычнае падарожжа ў 15 ст., распавядзём пра сувязі польскай і беларускай краіны дзякуючы шлюбу польскага караля й князёўны зь Вялікага Княства Літоўскага. Гаворка ідзе пра шлюбны саюз Уладзіслава ІІ Ягайлы й Соф’і Гальшанскай у 1422 годзе. Насамрэч цяжка казаць пра тое, што Соф’я (Сонька) Гальшанская была беларускай, паколькі Беларусі як такой тады не існавала, але яна была праваслаўнай, прадстаўніцай знакамітага літоўскага роду Гальшанскіх, а пасьля шлюбу стала заснавальніцай роду Ягелёнаў. Пра Соф’ю Гальшанскую, яе амбіцыі й каралеўскія інтрыгі Натальля Грышкевіч гутарыць з гісторыкам Алегам Дзярновічам.
(cлухай далучаны файл)