WHO непакояць устойлівыя на антыбіётыкі бактэрыі

Сусьветная арганізацыя здароўя (WHO) заклікае да маніторынгу разьвіцьця новых, лекаўстойлівых бактэрыяў. WHO занепакоіў рапарт, які надоечы апублікаваў мэдычны часопіс „Lancet”. 

Лекаўстойлівыя мікробы паявіліся ў Індыі й Пакістане. Нядаўна іх зафіксавалі таксама ў шпіталях у Вялікабрытаніі. Аўтары артыкулу ў часопісе „Lancet” сьцьвярджаюць, што ў бактэрыях быў знойдзены новы ген, адказны за ўстойлівасьць на лекі. „Нам не хапае антыбіётыкаў, застаўся толькі адзін эфэктыўны антыбётык. Апрача таго, устойлівасьць можа вельмі хутка распаўсюджвацца на іншыя бактэрыі”, - пераконвае брытанскі мікрабіёляг Цімаці Ўэльш.

Пакуль згаданыя бактэрыі ня маюць сьмяротнага характару, але яны могуць пасьпяхова ўскладняць лячэньне рознага роду інфэкцыяў. Таму WHO даручае часта мыць рукі, асабліва падчас візытаў у шпіталях ды асьцярожна выкарыстоўваць антыбіётыкі.

У ацэнцы прадстаўнікоў Сусьветнай арганізацыі здароўя, адпаведныя крокі павінны прадпрыняць шпіталі, пацыенты, лябараторыі, фармацэўтычныя фірмы, а нават вэтэрынарныя службы.

 

Нездаровы лад жыцьця немцаў

Немцы зашмат п'юць і кураць, а таксама неадпаведна харчуюцца й мала рухаюцца. Рапарт на тэму фізычнай формы нямецкіх грамадзянаў сьведчыць пра тое, што станам свайго здароўя клапоціцца толькі 14% заходніх суседзяў Польшчы.

Рапарт апрацавала прыватная ўстанова лячэньня хворых DKV. Паводле яго, 86% немцаў вядзе нездаровы лад жыцьця. Самае горшае, што значная частка апытаных увогле ня бачыць праблемы ў тым, што спажывае празьмерныя колькасьці алькаголю й цыгарэтаў, не займаецца ніякім відам фізычнай актыўнасьці.

Сьвядомасьць неабходнасьці здаровага ладу жыцьця ў Нямеччыне ў большай ступені выказваюць жанчыны (а не мужчыны), асобы старэйшыя й – нечакана – горш адукаваныя.

У ацэнцы экспэртаў DKV, найбольшай праблемай у выпадку выпускнікоў мясцовых ВНУ зьяўляецца празьмернае спажываньне алькаголю й сядзячы спосаб жыцьця.

Калі гаворка ідзе пра паасобныя рэгіёны Нямеччыны, найбольш робяць для свайго здароўя жыхары Мэкленбурга, якія ў маштабе ўсёй краіны найбольш рухаюцца, у тым ліку таксама на ровары. Найгорш выпадаюць жыхары Саксоніі – Ангальт.

Аўтары рапарту перасьцерагаюць, што неабходна стварыць нацыянальную праграму, якая ўжо ў дзетсадах і базавых школах пачне прамаваць здаровы лад жыцьця.

 

Шакалад у памяркоўнай колькасьці - як лякарства

Горкі шакалад станоўча ўплывае на сэрца, зразумела, пры ўмове, што спажываецца ў памяркоўнай колькасьці.

На думку навукоўцаў, найбольш карысьцяў шакалад дае жанчынам у старэйшым узросьце. Таямніца заключаецца ў колькасьці – шакалад без цукру можна есьці не часьцей, чым два разы ў тыдзень ды ня больш, чым па 30 грамаў за адзін прысест. Такім чынам сьцьвярджаюць амэрыканскія дасьледваньні, праведзеныя сярод 30 тысячаў жанчынаў, якім больш за 48 гадоў.

У жанчынаў, якія жорстка прытрымліваліся даручэньняў па спажываньні, рызыка паяўленьня праблемаў сардэчна-сасудзістай сыстэмы зьменшылася на адну трэцюю. У сваю чаргу, тыя жанчыны, якія шакалад спажывалі штодня, ніякіх станоўчых вынікаў па стане здароўня не дасягнулі.

Дабрачыннай субстанцыяй у шакаладзе зьяўляюцца вядомыя флаваноіды, якія ахоўваюць сэрца й паніжаюць ціск крыві. Тым ня менш, спэцыялісты перасьцерагаюць, што празьмерная колькасьць шакаладу вядзе да паўнаты й наогул шкодзіць крываноснай сыстэме.

 

У Вялікабрытаніі ўзьнікне 15 марскіх нацыянальных паркаў

Улады Вялікабрытанііі стварылі 15 новых марскіх нацыянальных паркаў, якія павінны ахоўваць важныя экасыстэмы й рэгіёны нерасту.

Лёндан перадаў ужо адпаведны сьпіс у Эўрапейскую камісію ў Брусэль, з мэтай унясеньня прапанаваных рэгіёнаў у праграму „Натура 2000”.

Праца над вызначэньнем і клясыфікацыяй паркаў заняла брытанцам 16 гадоў. Сярод іх знаходзяцца фрагмэнты ўзьбярэжжа з пячорамі, дзе жыве шмат рэдкіх гатункаў фаўны, пясчаныя меліны, дзе дарастаюць маляўкі й тэрыторыі вакол выспаў, дзе знаходзяцца каралавыя рыфы.

У рэгіёнах, ахопленых праграмай „Натура 2000”, абавязвае забарона або рашучае абмежаваньне лоўлі. Апрача таго, нельга будзе там будаваць ветравых электрастанцыяў, тысячы якіх неўзабаве паявіцца на ўсходнім узьбярэжжы Вялікабрытаніі.

Нагадаем, найбуйнейшы марскі нацыянальны парк у сьвеце - гэта Вялікі каралавы рыф, распаложаны ўздоўж узьбярэжжа Аўстраліі. У Эўропе маскія паркі існуюць у Швэцыі, Францыі й Грэцыі. Усё ж 15 нацыянальных марскіх паркаў уздоўж узьбярэжжа Вялікабрытаніі - гэта абсалютны эўрапейскі рэкорд.

А.З.

Здымкі: pl.wikipedia.org