Засыпаныя гарнякі застануцца пад зямлёю прынамсі 2 месяцы

Выратавальнікі прадпрымаюць нэрвовыя спробы дабрацца да гарнякоў, засыпаных у шахце па здабычы медзі й золата на пустыні Атакама ў Чылі.

Адначасова ўласьнікі шахты просяць прабачэньня ў іхных сем’яў за ўсе дадатковыя пакуты.

Ужо амаль месяц 33-х гарнякоў знаходзяцца 700 мэтраў пад зямлёю. Пры дапамозе вузкай сьвідравіны ім пастаўляюць харчаваньне, ваду й адмысловую вопратку.

Сьвідраваньне галоўнай шахты, празь якую можна было б падняць на паверхню зьняволеных пад зямлёю гарнякоў, можа працягвацца 2-4 месяцы.

На дапамогу ў Чылі прыехала каманда амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA. „Мы пазьбягаем ілюзіяў, але хочам загарантаваць гарняком кантакт зь сем’ямі, каб пазьбегнуць пачуцьця бездапаможнасьці”, - заявіў лекар NASA Джэймс Данкан.

Апрача яго, у групе амэрыканцаў знаходзяцца псыхоляг, інжынер і дыетэтык.

У сваю чаргу кіраўнік шахты на форуме мясцовага парлямэнту прасіў прабачэньня за дадатковыя пакуты, якія адчуваюць сем’і ягоных працаўнікоў, а ўрад Чылі гарантуе, што зробіць усё, каб выратаваць засыпаных людзей.


 

Ці ісьляндцы ведаюць імя першага жыхара сваёй краіны?

Ісьляндцы, відаць, адзіная нацыя ў сьвеце, якая можа назваць імя першага жыхара сваёй краіны. Усё ж аказваецца, што ў сьвятле найноўшых дасьледаваньняў прозьвішча першага ісьляндца не настолькі элемэнтарнае, чым раней меркавалася.

Афіцыйная гісторыя Ісьляндыі пачынаецца каля 874 году, калі на пустой выспе разам зь сям’ёй і службай пасяліўся Інгольфур Амарсон. Менавіта ён лічыцца першым пастаянным жыхаром краіны.

Тым часам у мінулым стагодзьдзі аказалася, што на 200 гадоў яго апярэдзілі манахі зь Ірляндыі, якія пасяліліся ў Ісьляндыі ў якасьці пустэльнікаў.

У сваю чаргу паводле найноўшых паведамленьняў мясцовых СМІ, якія спасылаюцца на навукоўцаў, 20 або 15 тысячаў гадоў раней на выспе апынуліся й пасяліліся невядомыя прышэльцы з усходняга ўзьбярэжжа Паўночнай Амэрыкі. На выспу іх прыцягнула вялікая колькасьць цюленяў і маржоў, на якіх яны палявалі.

 

Эўразьвяз адмаўляецца ад традыцыйных электрычных лямпачак

На тэрыторыі Эўразьвязу забароненая вытворчасьць традыцыйных электрычных лямпачак моцаю ў 75 ватаў.

Брусэль хоча, каб жыхары супольнасьці прывыклі карыстацца энэргаашчадным варыянтам, што павінна прывесьці да зьмяншэньня выкарыстаньня электраэнэргіі й выкіду вуглякіслага газу.

Распараджэньне абазначае ня толькі адмову ад вытворчасьці, але й імпарту забароненых лямпачак.

Выцясьненьне з рынку традыцыйных лямпачак разьлічана на некалькі этапаў. На будучы год заплянаванае ўвядзеньне найбольш папулярных лямпачак моцаю ў 60 ватаў. Увесь працэс павінен закончыцца да 2016 году.

Паводле экспэртаў, гэта дасьць канкрэтныя ашчаднасьці. Толькі выкід вуглякіслага газу можна будзе скараціць на 15 мільёнаў тонаў угод.

Тым ня менш, за энэргаашчадныя лямпачкі трэба заплаціць у некалькі разоў больш, чым за традыцыйныя.


У Індыі расьце папулярнасьць шпіёнскай тэхнікі

 

Індыя павольна далучаецца да сусьветных краінаў-лідэраў па разьвіцьці сучасных тэхналёгіяў.

Апошняя індыйская мода - гэта нябачныя шпіёнскія прылады. Нібыта звычайныя гадзіньнікі могуць быць абсталяваныя камэрамі й мікрафонамі. Тую ж самую тэхніку можна ўсталяваць у гузіках штаноў ці кашулі.

Паводле гандляроў, даходы з продажу гэткіх прыладаў цягам апошніх трох гадоў павялічыліся ўтрая.

Апрача таго, павялічваецца запатрабаваньне на паслугі прыватных дэтэктываў. „Людзі зьвяртаюцца да нас галоўным чынам, каб вырашыць судовыя справы, сачыць за працаўнікамі ды падглядаць падазраваных у здрадзе жонку альбо мужа”, - гаворыць мясцовы прыватны дэтэктыў.

Пры ня надта вялікіх цэнах прыладаў шпіянажу прыватным дэтэктывам можа стаць амаль кожны. Дзеля гэтага хопіць некалькі сотняў даляраў і крыху заўзятасьці. 

А.З.

Здымкі: pl.wikipedia.org