• У суботу афганцы будуць абіраць новы парлямэнт
  • 17.09.2010

У суботу афганцы будуць абіраць новы парлямэнт. Галасаваньне лічыцца ключавой справай для будучыні краіны, але ня толькі з увагі на выбар новых дэпутатаў. Гэта таксама праверка сумленнасьці афганскіх уладаў пасьля таго, як выбары ў мінулым годзе часткова былі сфальсыфікаваныя.

Улады краіны ўсялякімі спосабамі заахвочваюць прыняць удзел у парлямэнцкіх выбарах. Гэта адказ на заклікі талібаў, якія раяць заставацца дома. Улады запэўніваюць, што галасаваньне будзе бясьпечным. Бясьпека зьяўляецца найважнейшаю праблемаю гэтых выбараў. Да гэтага часу ў краіне зафіксавана 19 забойстваў, зьвязаных з выбарамі. Былі забітыя, між іншым, чатыры кандыдаты ў парлямэнт.