• Францыя разглядае магчымасьць тэрарыстычнага замаху ў краіне
  • 21.09.2010

Францыя сур’ёзна разглядае магчымасьць тэрарыстычнага замаху ў краіне. Улады кажуць пра рэальную пагрозу.

Два фальшывыя званкі аб бомбах, закладзеных нібыта ў раёне Эйфелевай вежы й на станцыі Мішэль у мінулы чацьвер прывялі ў стан гатоўнасьці ўсе спэцслужбы краіны. Контрвыведка ў той жа самы дзень атрымала інфармацыю ад альгерскай паліцыі аб падрыхтоўцы ісламкімі тэрарыстамі замаху на Парыж.

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў, вядуцца пошукі жанчыны-камікадзэ, якая павінна ўзарваць бомбу. Афіцыйна гэтага не пацьвярджаецца. Міністар унутраных спраў усё ж асьцерагае, што пагроза замаху вельмі рэальная.

У стан гатоўнасьці прыведзеныя ўсе службы. На вакзалах і перад буйнымі гандлёвымі цэнтрамі патрулююць паліцыянты й жаўнеры са зброяй. Кантралююцца галоўныя камунікацыйныя шляхі.