• Тыдзень прафіляктыкі захворваньняў вачэй у Варшаве
  • 25.09.2010

Сёньня жыхары Варшавы могуць скарыстацца бясплатным лекарскім аглядам вачэй.

На Замкавым пляцы ў цэнтры польскай сталіцы пачынаецца V Тыдзень прафіляктыкі захворваньняў вачэй, арганізаваны, між іншым, Польскім таварыствам афтальмалёгіі й Польскім зьвязам нявідучых.

Усе ахвотныя, якія наведаюць адукацыйныя палаткі, змогуць скарыстацца спэцыялістычнымі дасьледваньнямі вока й атрымаць кансультацыі дактароў.

Паводле лекараў, найчасьцейшыя хваробы вачэй - гэта глаўкома, катаракта, дыябэтычная рэтынапатыя (незапальнае паражэньне сеткавой абалонкі вокавага яблыка).

Тыдзень прафіляктыкі захворваньняў вачэй (Retina AMD) - гэта міжнародная адукацыйная кампанія, мэта якой - распаўсюджваньне ведаў пра хваробы вачэй і заахвочваньне да заўчаснай дыягностыкі згаданых хваробаў.