Польскія „нобэлеўскія прэміі” ўручаныя

Ужо 19-ы раз Фундацыя на карысьць польскай навукі адзначыла найбольш выдатных польскіх навукоўцаў узнагародамі, якія называюць польскімі “нобэлеўскімі прэміямі”.

Сёлета былі выбраныя трое ляўрэатаў. Прафэсар Анна Вяжбіцка – лінгвістка з Australian National University ў Канбэры, атрымала ўзнагароду ў галіне гуманітарных і грамадзкіх навук, прафэсар Тамаш Гузік – лекар з Collegium Medicum Ягелёнскага ўнівэрсытэту ў Кракаве, быў ўзнагароджаны ў галіне прыродазнаўчых і мэдычных навук, а прафэсар Тадэвуш Марэк Крыгоўскі – хімік з Варшаўскага ўнівэрсытэту, атрымаў прэм’ію ў галіне дакладных навук.

Сёлета ўжо пяты раз у гісторыіі прэм’іі не была прызнаная ўзнагарода ў галіне тэхнічных навук. Паводле статуту Фундацыі на карысьць польскай навукі, узнагароды ўручаюцца за выключныя дасягненьні й адкрыцьці ў галіне навук, якія прычыняюцца да цывілізацыйнага прагрэсу ў Польшчы ды гарантуюць краіне месца ў сусьветнай навуцы.

Прафэсар Вежбіцка - стваральніца наватарскай тэоріі натуральнай сэмантычнай мэтамовы, якая зьяўляецца падставай усіх моваў сьвету. Прафэсар Гузік даказаў, што імунная сыстэма адыгрывае вялікую ролю ў маханізьме ўзьнікненьня павышанага крывянага ціску, а прафэсар Крыгоўскі апрацаваў мэтад колькаснага азначэньня водарнасьці арганічных субстанцыяў, што выкарыстоўваецца падчас вытворчасьці бытавой хімі, выбуховых рэчываў і мэдыкамэнтаў.

Ляўрэатамі прэміі Фундацыі на карысьць польскай навукі зьяўляецца ўжо 70 чалавек. Апрача прэстыжу, яна мае таксама фінансавы аспэкт. Кожны ляўрэат атрымлівае 200 тысячаў злотых – гэта прыблыізна 50 тыс. эўра.

Урачыстасьць уручэньня ўзнагародаў сёлетнім ляўрэатам адбудзецца 8-га сьнежня ў Каралеўскім замку ў Варшаве.

У Бразыліі адкрыта вялізарнае радовішча нафты

У Бразіліі адкрыты вялізарныя рэсурсы нафты. Паводле ўступных ацэнак, зямля ўтрумлівае некалькі мільярдаў барэляў нафты, што значна павялічвае бразыльскія нафтавыя фонды.

Колькасьць нафры ў новым радовішчы ацэньваецца на прыблізна 8 мільярдаў барэляў, а гэта азначала б, што бразыльскія рэсурсы на адну чацьвёртую большыя, чым раней меркавалася.

Радовішча Лібра зьяўляецца адным з найбольшых такога роду радовішчаў, адкрытых цягам апошніх 30 гадоў у абедзьвюх Амэрыках.

Яно знаходзіцца прыкладна ў 180-і кілямэтрах ад узьбярэжа на вышыні Рыа-дэ-Жанэйра. Падобныя адкрыцьці цягам апошніх гадоў далі Бразыліі пазыцыю аднаго зь дзесяці найбольшых вытворцаў нафты ў сьвеце ды прычыніліся да паляпшэньня стану мясцовай эканімікі. Прэзыдэнт Люіс Ігнасіа да Сільва заявіў, што даходы са здабычы нафты быдуць прызначаны на барацьбу з галечай і разьвіцьцё адукацыі й сучасных тэхналёгіяў у краіне. 

Машына для запісу сну

Амэрыканскія навукоўцы вырашылі збудаваць машыну, якая будзе запісваць і тлумачыць сны.

Прычым іхныя пляны абсалютна сур’ёзныя. Свой праект яны апублікавалі ў прэстыжным навуковым выданьні „Nature”.

Доктар Моран Кэрф з Каліфарнійскага ўнівэрсытэту дасьледаваў мозгі эпілептыкаў, якія прайшлі апэрацыю імплянтацыі электроды. Ён паказваў згаданым асобам розныя здымкі й назіраў за рэакцыяй мозгу. Цяпер ён сьцьвярджае, што згаданае дзеяньне можна адвярнуць і на падставе рэакцыі мозгу расшыфраваць вобразы. Пазьней можна было б праверыць, ці электронная вэрсія зьместу сну згаджаецца з заявамі дадзенай асобы. Паводле доктара Кэрф, гэта дазволіць у будучыні адчытаць значэньне сну.

Па сёньняшні дзень навукоўцы ня ўмеюць паясьніць, чаму чалавек сьніць і адкуль бярэцца зьмест сонных мараў. Паводле некаторых, сон, гэта інфарнацыя, якую ноччу дасылае нам падсьведамасьць. 


Адкрыцьцё Цэнтру навукі «Капэрнік» у Варшаве

У бліжэйшую пятніцу першыя наведвальнікі паявяцца ў Цэнтры Навукі «Капэрнік» у Варшаве, дзе іх чакае каля 350 экспанатаў.

Урачыстае адкрыцьцё заплянаванае на 21-ю гадзіну пасьля заканчэньня спэктаклу „Вялікі Выбух”. 

У гэтую ноч цэнтар будзе адчынены да 2 гадзінaў. Для ўсіх, хто хоча наведаць Цэнтар навукі «Капэрнік», будзе наладжаны адмысловы гарадзкі транспарт. Ад 9-га лістапада цэнтар будзе адчынены ад 9 да 18 гадзіны, а ў выхадныя - з 10-і да 19-і гадзін.

У інтэрнэце пра жаданьне наведаць цэнтар заявілі ўжо 20 тысячаў чалавек. Дырэктар пляцоўкі Робэрт Фірмхофэр спадзяецца, што цэнтар будзе наведваць паўмільёна чалавек угод.


А.З.

Здымкі: pl.wikipedia.org