• Расейскія шпёны затрыманыя ў Грузіі
  • 05.11.2010

У Грузіі арыштавана 13 чалавек, якія падазраюцца ў шпіянажы на карысьць Расеі, у тым ліку чатырох грамадзянаў РФ.

Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі паведаміла, што затрыманыя асобы перадавалі расейскай вайсковай разьведцы важную інфармацыю на тэму грузінскай арміі.

Гэта ўжо чарговыя затрыманьні ў Грузіі асобаў, падазраваных у шпіянажы на карысьць Расеі цягам апошняга часу.

Нагадаем, у выніку падобных абвінавачваньняў на мінулым тыдні ў Грузіі былі затрыманыя 20 чалавек.