Калетніцa Бялчаньска
У той час, калі большасьць палякаў скардзіцца на атмасфэрныя ўмовы й масыўныя сьнегапады, ёсьць людзі, якім вялікая колькасьць сьнегу не перашкаджае, а наадварот, вельмі патрэбная. Гэта аматары горналыжнага спорту. Паколькі лыжны сэзон ужо пачаўся, то запрашаем вас на лыжы ў Польшчу. Найлепшым рэгіёнам для гэтага віду спорту зьяўляецца Малапольшча на поўдні краіны.
У Малапольшчы ёсьць некалькі горных масываў, у іх шмат горналыжных курортаў, базаў ды й умовы, як для прафэсіяналаў, так і для асобаў, якія ставяць першыя крокі на лыжах.
Для асобаў, якія пачынаюць вучыцца езьдзіць на лыжах, а таксама сем’яў зь дзецьмі найлепшым месцам будзе горналыжны цэнтар у Калетніцы Бялчаньскай. Ён неаднойчы перамагаў у конкурсах на найлепшую лыжную станцыю на толькі ў Малапольшчы, але і ў цэлай краіне. Хаця сама Калетніца ляжыць у падножжа Татраў, там удалося стварыць цэнтар з шырокімі трасамі й сучаснымі фалекулёрамі.
Мушына- Вярхомля
Для асобаў, якія любяць мець камфортны адпачынак, можна запрапанаваць дзьве даліны Мушына - Вярхомля.
Тут ёсьць шмат камфартабельных пансіянатаў, а на дадатак спэцыфічныя кліматычныя ўмовы: сьнег ляжыць зь лістапада па красавік. Калі нехта ня хоча жыць у пансіянаце, можа пасяліцца ў альпійскай хатцы.
Каспровы Верх
Для тых, хто лічыць сябе „майстрам” гарналыжнага спорту й любіць выклікі, можна запрапанаваць Каспровы Верх у Закапанэ. Кожны аматар гарналыжнага спорту павінен прынамсі раз у жыцьці зьехаць з гэтай гары, якая знаходзіцца ў галоўным храбце Татраў.
Каспровы верх вышынёй 1987 мэтраў прапануе сапраўдны альпійскі характар і клімат. Яго цяжка параўнаць зь іншымі лыжнымі станцыямі ў Польшчы. Ды й лыжны сэзон доўжыцца аж да паловы траўня.
Яважына Крыніцка
Ёсьць яшчэ адно месца для лыжнікаў, незалежна ад таленту й фізычных магчынасьцяў, ад дзяцей да майстроў высокага клясу. Гэта Яважына крыніцка. Дарэчы, Крыніца зьяўляецца адным з найбольш вядомых польскіх курортаў. Горад ляжыць паміж горнымі храбтамі Бэскідаў нізкага й сандэцкага. Зімовю кар’еру гэты курорт пачаў рабіць яшчэ перад Другой сусьветнай вайной. І хаця Крыніца асацыюецца зь месцам для летняга адпачынку, прагулкамі й мінэральнымі водамі, то горналыжны спорт не зьяўляецца для яе нічым новым.
Як вядома, езьдзіць на лыжах лепей за ўсё днём, а вечарам таксама хапае розных цікавых заняткаў. Прагулкі па гарадох, катаньне на санях, рэстараны й карчмы з рэгіянальнай кухняй, на дадатак гарачае піва й віно са спэцыямі й рэгіянальныя фальклёрныя гурты разагрэюць і спрычыняцца да таго, што адпачынак на поўдні Польшчы будзе ўспамінацца яшчэ доўгі час.
Караліна Русіновіч