У Рыме пачаўся шосты выпуск „Караль Вайтыла Cup” – міжнародны турнір па футболе.
Паводле арганізатараў, спаборніцтва праводзіцца, каб ушанаваць памяць папы рымскага Яна Паўла ІІ. У ім могуць удзельнічаць спартоўцы ва ўзросьце да 19 гадоў.
Мерапрыемства павінна вучыць маладых спартсмэнаў адкрытасьці на іншых людзей, пашаны каштоўнасьцяў і добрасумленнага суперніцтва.
У ім удзельнічае шэсьць камандаў, між іншым, зь Італіі, Чэхіі, Вугоршчыны.