Знакі на вядомым партрэце “Мона Ліза”

Італьянскія навукоўцы знайшлі маленькія лічбы й літары, прыхаваныя на вядомым партрэце „Мона Ліза” Леанарда да Вінчы.

„Згаданых знакаў нельга заўважыць няўзброеным вокам, а выключна дзякуючы лупе”, - пераконвае Сыльвана Вінчэці (Silvano Vinceti) – старшыня Італьянскага нацыянальнага камітэту культурнай спадчыны, працаўнікі якога адкрылі згаданыя сымбалі.

Аказваецца, што ў правым воку славутай Моны Лізы намаляваныя літары LV, якія, праўдападобна, зяўляюцца ініцыяламі мастака. Сымбалі, якія знаходзяцца ў правым воку, пакуль не былі ідэнтыфікаваныя.

Апрача таго, на другім пляне карціны, а дакладней, на намаляваным там мастку, гісторыкі знайшлі сымбалі, якія, праўдападобна, зьяўляюцца лічбамі 72 альбо L7. Уступныя аналізы паказалі, што літары й лічбы маюць ня менш, чым 500 гадоў, ды былі напісаныя самім аўтарам партрэта.

Сыльвана Вінчэці зьвяртае ўвагу на факт, што Леанарда да Вінчы цікавіўся экзатэрыкай, таму, магчыма, на палатне зашыфраваў нейкую інфармацыю. Дарэчы, майстар Рэнэсансу быў эмацыйна зьвязаны з партрэтам Моны Лізы ды цягам апошніх гадоў свайго жыцьцья ўсюды яго з сабою забіраў.

Спадар Вінчэці належыць да групы навукоўцаў, якія патрабуюць эксгумацыі астанкаў пахаванага ў Францыі да Вінчы, каб параўнаць ягоны чэрап з галавою Моны Лізы. Паводле некаторых экспэртаў, „Мона Ліза” - гэта на самой справе партрэт самога да Вінчы.

Палякі будуюць Icehotel у Швэцыі

Двое польскіх артыстаў удзельнічаюць у будаваньні лядовага гатэлю, які ўзьнікае ў ляпляндзкай вёсцы (Jukkasjärvi) на поўначы Швэцыі.

Будынак, у якім будзе зьмяшчацца 60 пакояў, будзе адказваць усім неабходным стандартам, а вясною традыцыйна растне й паплыве ў мясцовую раку.

Палякі Тамаш Чайкоўскі й Эрык Маркс займаюцца дызайнам аднаго зь лядовых апартамантаў. Іхняя прапанова была высока ацэнена чальцамі журы міжнароднага конкурсу. Аўтары павінны зрэалізаваць свой праект да 16 сьнежня.

„Icehotel” у Ляпляндыі - гэта найстарэйшы ў сьвеце лядовы гатэль, распаложаны 200 кілямэтраў за палярным кругам. Кожны год у сьнежні яго будуюць мастакі зь некалькіх дзясяткаў тонаў сьнегу й некалькіх тонаў лёду. У палове красавіка будынак тае. 

Тэмпэратура ў нумарах складае мінус 5 градусаў Цэльсія. У будынку знаходзяцца таксама кіно, храм, галерэя мастацтва ды бар, у якім напоі падаюць у лядовых шклянках. У рэстаране можна пасмакаваць ляпляндзкіх страваў.

Тэст на хваробу Альцгаймэра

Брытанскія навукоўцы працуюць над найбольш эфэктыўным у гісторыі тэстам дыягназаваньня хаваробы Альцгаймэра.

Дасьледаваньне мозгу павінна быць кароткае ды ідэнтыфікаваць хваробу задоўга да ўзьнікненьня першых сымптомаў.

Прыкладна 30–хвілінны тэст можна будзе яго зрабіць у кожнага сямейнага лекара. Падчас агляду пад увагу будзе брацца час рэакцыі пацыента на імпульсы. Вынікі зарэгіструе адмысловая кампутарная праграма. Дасьледваньне змогуць зрабіць адносна маладыя асобы, якім споўнілася 40 гадоў. Тэст пакажа, ці ім пагражае захворваньне Альцгаймэра, ці не. Аналізавацца будуць невялікія зьмены ў мозгу.

„Ніхто ня ў стане сказаць, калі ўдасца знайсьці спосаб на лячэньне згаданай хваробы. Гэта так, як бы вылечыць старасьць,”- гаворыць вядомы брытанскі лекар Тэры Пратчэт (Terry Pratchett), які сам пакутуе ад згаданай хваробы.

Экспэрты згаджаюцца ў адным: найважнейшае ў тэрапіі дадзенай хваробы – як мага раней пачаць прымаць лекі, якія запавольваюць разьвіцьцё захворваньня, а новы тэст, які на рынку паявіцца, праўдападобна, праз 2 гады, павінен у гэтым дапамагчы.

Ад хваробы Альцгаймэра ў Польшчы пакутуе больш за 200 тысячаў чалавек. У сувязі са зьявай старэньня грамадзтваў, асабліва ў краінах Захаду, да 2050 году колькасьць хворых можа павялічыцца ўтрая.

Хвароба Альцгаймэра - гэта дэгенэрацыйная хвароба мозгу, якая закранае перш за ўсё асобы пасьля 65 году жыцьця.

Аўтар найноўшых дасьледаваньнеў прафэсар Дэвід Банс (David Bunce) з  Brunel University публікуе вынікі сваёй працы ў выданьні Публічнай бібліятэкі навук (PLoS One)

Расьце кошт будаўніцтва тэлескопа Ўэба

Будаўніцтва найбольш сучаснага тэлескопа значна зацягнецца ў часе ды будзе каштаваць амаль удвая больш, чым пачаткова меркавалася.

Гэткую выснову зрабіла адмысловая камісія, якая прааналізавала праект будаўніцтва касьмічнага тэлескопа Джэймса Ўэба (Jamesa Webba). Экспэрты не сумняюцца аднак, што касьмічная тэхніка абавязкова павінна ўзьнікнуць. Тэлескоп Уэба будзе пераемцам вядомага тэлескопа „Хабла”, які праз 20 гадоў прабываньня ў космасе састарэў і неўзабаве перастане працаваць.

Будаваны NASA тэлескоп Уэба пачаткова павінен быў каштаваць 3,5 мільярда даляраў. Тым ня менш, група незалежных экспэртаў вырашыла, што кошт ягонага будаўніцтва будзе на 80% большы й складзе каля 6,5 мільярдаў даляраў.

Пачатак місіі тэлескопа Ўэба заплянаваны найраней на 2014 год.

А.З.

Здымкі: pl.wikipedia.org