Шэсьць краін Эўрапейскага Зьвязу зьвярнуліся зь ініцытывай зраўняць злачынствы камуністычнай сыстэмы са злачынствамі нацызму. З праектам выступілі краіны, якія ў мінулым былі часткай гэтак званага сацыялістычнага лягеру.

Ініцыятарам выступіла Летува, а ліст падпісалі кіраўнікі Міністэрстваў замежных справаў Латвіі, Балгарыі, Румыніі, Вугоршчыны й Чэхіі. Пакуль што да звароту не далучылася Польшча, але, паводле дыпляматычных крыніцаў, гэта неўзабаве зробіць. Да ініцыятывы плянуюць таксама далучыцца іншыя дзяржавы. Ліст накіраваны камісару юстыцыі Эўрапейскага Зьвязу Вів’ен Рэдынг. У звароце, між іншым, гаворыцца, што пакараньню павінны падлягаць усе грамадзяне, якія мінімізуюць злачынствы, хваляць ці іншым чынам пазытыўна выказваюцца пра таталітарныя сыстэмы, у тым ліку камуністычную.

рэпартаж – у гукавым файле