Ізраіль плянуе адмяніць візы для беларусаў, паведамілі інфармацыйныя агенцтвы. Пра магчымасьць падпісаньня зь Беларусьсю дамовы аб бязьвізавых паездках грамадзян паінфармавала амбасада Ізраіля ў Менску.
Паводле дыпляматычных крыніц, штогод Ізраіль наведвае вялікая колькасьць беларусаў – каля 20 тыс. Адмена візаў садзейнічала б больш актыўнаму разьвіцьцю двухбаковых сувязяў і часьцейшаму наведваньню беларусамі Ізраіля.
матэрыял – у гукавым файле