• „Washington Post”: Адным ударам Лукашэнка завершыў намаганьні ЗША й Эўразьвязу
  • 21.12.2010

„Пляны Захаду аб усталяваньні ў Беларусі дэмакратыі рассыпаліся ў нядзелю на Пляцы Незалежнасьці ў Менску”, - піша сёньня ў рэдакцыйным камэнтары „Washington Post”, заклікаючы Захад увесьці санкцыі. Адным ударам Лукашэнка завершыў намаганьні ЗША й Эўразьвязу, якія хацелі зь ім добрых адносін.

„Запрапанаваныя Эўропаю 3,6 мільярда даляраў узамен за правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў напэўна ня будуць выдзеленыя”, - ацэньвае газэта.