Грэцыя плянуе ўздоўж мяжы з Турцыяй пабудаваць 12-кілямэтровы мур, які павінен спыніць масавы наплыў нелегальных мігрантаў. Паводле грэцкага ўраду, у мінулым годзе мяжу гэтай краіны нелегальна перакрочыла больш за 100 тысяч чалавек. Мур павінен узьнікнуць у ваколіцах памежнага пераходу ў Арэстыядзе, кудою праходзіць галоўны міграцыйных шлях з Афрыкі й Азіі.
Аднак пляны будовы муру сустрэліся з крытыкаю як у самой Грэцыі, так і сярод міжнародных арганізацый. Паводле Эўразьвязу, гэта толькі часовая мера. Каля 90% агульнай лічбы нелегальных мігрантаў, якія трапляюць у краіны ЭЗ, праходзяць празь мяжу з Грэцыяй.