Дзесяцігадовая канадка - наймалодшая адкрывальніца зорак

Дзесяцігадовая дзяўчынка з Канады стала наймаладзейшай адкрывальніцай надзвычай рэдкай зоркі з групы звышновых. Пра вынаходніцтва паведамляе Канадзкае каралеўскае астранамічнае таварыства.

31-га сьнежня 10-гадовая Кэтрын Аўрора пачала назіраць за адной з галяктыкаў, а двума днямі пазьней заўважыла ў ёй гэтак званую звышновую зорку - гэта зорка, якая закончыла сваё ізнаваньне й зьнікла ў выніку гіганцкага выбуху.

„Калега майго бацькі зрабіў здымкі неба, і дома на кампутары мы параўноўвалі старэйшы здымак з навейшым. Калі на раней зробленым здымку нейкай зоркі няма, а на навейшым – ёсьць, то трэба праверыць, ці гэта звышновая зорка, ці можа нейкі астэроід”, - сказала дзяўчынка.

Як сьцьвердзілі незалежныя астраномы, дзесяцігодка знайшла звышновую зорку. Новая зорка атрымала назву 2010 lt. Яна выбухнула ў галяктыцы, распаложанай ад Зямлі на адлегласьці 240 мільёнаў сьветлавых гадоў.

Камэнтатары з Канады нагадваць, што бацька Кэтрын ужо здавён цікавіцца астраноміяй. Нават сваёй дачцэ даў імя Аўрора, што азначае Паўночнае зьзяньне.

Эўрапейцы захапляліся частковым зацьменьнем Сонца

У апошні аўторак раніцай на тэрыторыі Эўропы, паўночнай Афрыкі і ў некаторых рэгіёнах Азіі можна было назіраць за сонечным зацьменьнем. Гэта першая, але не апошняя такая прыродная зьява сёлета.

Найлепш зацьменьне бачылі жыхары паўночна-ўсходняй часткі Швэцыі, дзе Месяц перакрыў амаль 90% паверхні Сонца.

Зацьменьне было выразна бачнае таксама ў Польшчы, у Францыі, Вялікабрытаніі, Вугоршчыне ды Беларусі. Аднак назіраньне ўсіх астраномаў-аматараў залежала ад капрызаў надвор’я. Моцная воблачнасьць над значнай часткай Эўропы ўскладняла назіраньне за рэдкай зьявай.

Каму гэта не ўдалося цяпер, могуць паназіраць за зацьменьнем Сонца яшчэ сёлета, але выключна ў рэгіёне Паўночнага Ледавітага акіяну, Паўднёвай Афрыкі ды Аўстраліі.

З тэрыторыі Эўропы чарговае зацьменьне будзе бачнае праз чатыры гады, а поўнае зацьменьне нашай галоўнай зоркі адбудзецца праз 2,5 (два з паловай) гады над паўднёвай часткай Ціхага акіяну. 

З надыходам Новага году будзільнікі ў тэлефонах iPhone перасталі званіць

Будзільнікі ў некаторых сотавых тэлефонах мадэлі iPhone надалей не працуюць – інфармуюць крыніцы ў Азіі.

Праблема ўзьнікла ў Новы год, пасьля зьмены даты на 2011 год. Карыстальнікі iPhone скардзяцца ў Інтэрнэце, што па гэтай прычыне праспалі, спазьніліся на цягнікі й самалёты.

Кіраўніцтва канцэрну Apple, які выпускае тэлефоны, заявіла, што ведае пра праблему, пры гэтым была дадзена гарантыя, што паломка празь дзень будзе ліквідаваная. Аднак яшчэ ў аўторак частка азіяцкіх карыстальнікаў скардзілася, што будзільнікі надалей ня дзейнічаюць.

„Цікава тое, што мільёны людзей спадзяюцца, быццам смартфоны шмат чаго за іх зробяць. Тым часам яны ня ў стане справіцца з асноўнай функцыяй будзільніка”, - крытыкуе хібу сотавых тэлефонаў брытанскі экспэрт па тэхналёгіях Роры Райд.

Паводле паведамленьняў, праблема тычыцца галоўным чынам мадэлі iPhone 4 ды ранейшых мадэляў з актуалізаванай праграмай.

Структура мозгу ды палітычныя схільнасьці

Нашыя палітычныя погляды зьвязаныя з асабістай структурай мозгу – такую выснову зрабілі брытанскія навукоўцы, якія праводзілі адмысловыя дасьледаваньні па заказе кампаніі BBC.

Нэўрабіёлягі й журналісты хацелі адказаць на пытаньне, ці палітычныя погляды - гэта індывідуальны выбар кожнага чалавека ці генэтычная перадумова?

У сувязі з гэтым былі дасьледаваныя мозгі двух палітыкаў: кансэрватата й лібэрала. Адмыслоўцы параўналі вынікі зь іншымі гэткага роду дасьледаваньнямі. Аказваецца, што ёсьць відавочная розьніца ў структуры мозгу прадстаўнікоў паасобных палітычных плыняў.

Надалей без адказу застаецца аднак пытаньне, ці нашыя палітычныя схільнасьці вынікаюць са своеасаблівай будовы мозгу ці, магчыма, гэта наш мозг прыстасоўваецца да поглядаў?

Раней праведзеныя дасьледаваньні паказалі, што палітычныя погляды могуць мець біялягічныя перадумовы. Напрыклад, асобы, які больш уражлівыя на раптоўныя ці рэзкія гукі альбо шакуючыя вобразы, зьяўляліся большымі прыхільнікамі дапамогі замежным краінам, патрабавалі кантролю над зброяй і міру ў міжчалавечых кантактах.

У сваю чаргу менш уражлівыя былі большымі прыхільнікамі сьмяротнага пакараньня, разьвіцьцья ваеннай прамысловасьці ды патрыятычных каштоўнасьцяў.


А.З.

Здымкі: wikipedia.pl