У Славацкім гарадку Раец у Жылінскім ваяводзтве будзе адкрыты помнік Фэрдынанду Дурчанскаму – ваеннаму злачынцу, кіраўніку МУС у прафашысцкім урадзе Ёзэфа Тыса (1939-1945).
Славакі абураныя згаданым фактам. Пратэстуе таксама Зьвяз габрэйскіх абшчынаў у Славаччыне.
Рашэньне аб устанаўленьні двухмэтровага б’юста Фэрдынанду Дурчанскаму прыняў савет 6-тысячнага гарадка, у якім нарадзіўся неадназначны палітык.
аз