Спадарожнікі NASA гатовыя назіраць за Сонцам

Два амэрыканскія спадарожнікі, разьмешчаныя па супрацьлеглых баках Сонца, гатовыя пачынаць падрабязнае назіраньне за нашай зоркай.

Як пераконваюць навукоўцы, здымкі павінны даць новыя, нечаканыя інфармацыі пра Сонца.

Спадарожнікі NASA былі запушчаны 5 гадоў таму ў рамках місіі Stereo (Solar Terrestrial Relations Observatory). Яны накіраваліся ў космас у двух розных напрамках і цяпер дасягнулі сваіх канчатковых пазыцый: адзін сьпераду, другі ззаду.

Яны павінны дасьледаваць выбухі, якія праходзяць на паверхні Сонца. Навукоўцы нагадваюць, што, апрача сьвятла, Сонца выпраменьвае таксама патокі загружаных часьцінак, якія рухаюцца з хуткасьцю 1 мільёна міль у гадзіну.

Гаворка ідзе пра гэтак званы „сонечны вецер”, які можа перашкаджаць у дзейнасьці тэлесувязі на Зямлі альбо перашкаджаць астранаўтам, што знаходзяцца на арбіце. Назіраньне за ўсёй паверхняй Сонца павінна дазволіць больш пасьпяхова прадугледжваць сонечнае надвор’е, што ў сваю чаргу паспрыяе працы авіяліній, энэргетычных кампаній, ці апэратараў камунікацыйных спадарожнікаў.


Ці гамэапатычныя лякарствы эфэктыўныя?

Посьпехам закончылася спроба перадазіраваньня гамэапатычных лекаў, якую ў апошнюю нядзелю правёў, між іншым, Клюб польскіх скептыкаў.

У некалькіх краінах сотні дабраахвотнікаў прынялі значныя колькасьці гамэапатычных лекаў і, паводле паведамленьняў, ніхто не захварэў.

Скептыкі заяўлялі, што, нягледзячы на тое, што яны паглынуць вялікія колькасьці гамэапатычных таблетак і сыропаў, не адчуюць ніякіх наступстваў згаданага кроку – ані станоўчых, ані адмоўных.

„Усе сябе добра адчуваюць. Ніхто не назірае ніякіх пабочных наступстваў”,

- заявіў падчас адмысловай прэс-канфэрэнцыі ва Ўроцлаве адзін з арганізатараў акцыі Тамаш Віткоўскі.

Тым часам прыхільнікі гамэапатыі пераконваюць, што лекі не задзейнічалі, паколькі дабраахвотнікі на самой справе не былі хворыя.

У сваю чаргу скептыкі сьцьвярджаюць, што гамэапатычныя лекі ня дзейнічаюць, паколькі ўтрымліваюць лячэбныя рэчывы ў настолькі невялікіх колькасьцях, што іх ужываньне ня можа паўплываць на арганізм чалавека.

Калі б аднак нехта навуковым чынам даказаў, што гамэапатычныя лякарствы дзейнічаюць, можа хадайнічаць за адмысловую ўзнагароду, заснаваную скептыкамі з ЗША, якая складае 1 мільён даляраў.


Чарнобыльскія птушкі маюць меншыя мозгі

Птушкі, якія жывуць у ваколіцы Чарнобыля, маюць меншыя мозгі, чым прадстаўнікі таго ж гатунку, якія пражываюць у іншых месцах, - такім чынам сьцьвярджаюць навукоўцы.

У іхнай ацэнцы, прычынай згаданай зьявы зьяўляецца радыяцыя, якая паявілася пасьля катаастрофы на чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.

Навукоўцы з Францыі, Нарвэгіі й Злучаных Штатаў Амэрыкі дасьледавалі 550 птушак 48 гатункаў, якія пражываюць у рэгіёне Чарнобыля. Аказалася, што яны маюць у сярэднім на 5% меншы мозг, чым птушкі, якія жывуць у іншых месцах.

На думку дасьледчыкаў, згаданая зьява зьвязаная з радыяцыяй у найбольш забруджанай зоне, але пакуль яны ня ў стане патлумачыць дзейнасьць згаданага  мэханізму.

Магчыма, што радыеактыўнае праменяваньне непасрэдна ўзьдзейнічае на працэс разьвіцьця мозгу ў маладых птушак. Магчыма, яно пазбаўляе птушак гэтак званых антыаксыдантаў, і гэта менавіта ўплывае на зьмяншэньне паверхні мозгу. Раней у ваколіцы Чарнобыля назіралася таксама зьмяншэньне колькасьці іншых жывёлаў, асабліва невялікіх сысуноў, а таксама шматлікіх гатункаў насякомых.

Вынікі згаданых дасьледававаньняў публікуе амэрыканскі часопіс Грамадзкай бібліятэкі навук (PLoS One).


Польскія зубры павялічаць пагалоўе ў Чэхіі

Польскія зубры дапамогуць адбудаваць папуляцыю згаданай жывёлы ў Чэхіі. Пяць польскіх зуброў праходзяць у згаданай краіне каранцін.

Толькі пасьля некалькіх тыдняў польскія жывёлы пераедуць на тэрыторыю гадоўлі, якая была створаная каля Ральска. На тэрыторыі 4 тысячаў гектараў яны будуць жыць разам з многімі прадстаўнікамі іншых гатункаў, напрыклад, аленямі.

Польскія зубры паходзяць з Кампіноскай і Белавескай пушчаў. Паводле гістарычных дадзеных, у ваколіцах Ральска ў Чэхіі зубры жылі яшчэ ў 17 стагодзьдзі. Яны загінулі ў 19 стагодзьдзя ў выніку масавай вырубкі мясцовых лясоў.

Падрыхтавала Анна Задрожна

Здымкі: pl.wikipedia.org